Камуніст, пьяны вадзіла — начальнік адзьдзела адукацыі

Камуніст, пьяны вадзіла — начальнік адзьдзела адукацыі

Маладафронтаўцы пацікавіліся пэрсонаю чалавека, каторы спрабаваў адлічыць з вучобы Паўла Сяргея за антыкамунізм.

Уладзімер Бадзееў — дырэктар каледжу ў Маладзечна, былы начальнік адзьдзела адукацыі Вялейскага райвыканкаму. Пасады начальніка адукацыі ў Вялейцы ён пазбавіўся пасьля скандальнай аварыі на трасе Вялейка-Вязынь у красавіку 2008 г. Бадзееў разам з начальнікам упраўленьня спорту й турызму Віталем Вайдам на службовым аўтамабілі выехалі на стрэчную паласу й сутыкнуліся з “Волгаю” галоўнага інжынэра Вілейскага лясгасу Міхаіла Басацкага. Прычым дарожнае здарэньне адбылося ў працоўны час — 15:30.

Сябрук Бадзеева Віталь Вайда пьяны кіраўнік адзьдзелу фізкультуры й спорта на службовым аўто ў працоўны час — як вам? Яны б яшчэ наркамана ў Мінздраў начальнікам паставілі. Зрэшты, варта аддаць належнае — хоць лічыцца, што хутчэй за ўсё машынаю кіраваў Вайда, гэта цалкам не даказана; за стырном мог быць і Бадзеў. Кажуць, чыноўнікі былі настолькі пьянымі, што не змаглі адказаць, хто вёў аўто. Верагодней, праўда, ніхто не хацеў браць адказнасьць за выпадак на сябе. Вайда й Басацкі зь пераломамі трапілі ў шпіталь. Бадзееў абыйшоўся лёгкім сполахам, але сышоў на бальнічны.

Уладзімера Бадзеева, такім чынам, звольнілі, павінны былі крымінальную справу завесьці, але “ён адмазаўся”, як апавядаюць цяпер у Маладзечна. Дырэктарам палітэхнічнага каледжу ў Маладзечна Бадзееў стаў адносна нядаўна — з пачатку гэтага году. За гэты час ён адзначыўся сваёй прыхільнасьцю да камунізма й жорсткасьцю — надаваў вымоваў выкладчыкам, скасаваў “курылку”. Па словах навучэнцаў каледжу, у паводзінах Бадзеева адчуваецца жорсткае савецкае стаўленьне да ўсяго. Дый пра чырвонага ката Сталіна ён з прыхільнасьцю выказваўся.

Шкада што такія людзі маюць дачыненьне да навучальнай сыстэмы ў Беларусі. Трагічна, што бадзеевы займалі й займаюць не апошняе мейсца ў сыстэме кіраваньня айчыннай адукацыі.

Падзяліцца:

Каментары