Карыстальнікі Facebook рыхтуюць тэлеграмы ў Горкі і Дрыбін

Карыстальнікі Facebook рыхтуюць тэлеграмы ў Горкі і Дрыбін

Удзельнікі суполкі ШОС у папулярнай сацыяльнай сетцы заклікаюць пісаць тэлеграмы асуджаным за пікет каля горацкай папраўчай калоніі №9.

Тэлеграму можна адаслаць праз тэлефонную службу 166. Аплата за такое пасланне будзе ўключана ў рахунак за сувязь.

Вось што гаворыцца на сцяне суполкі ШОС:

“На практыцы праверана, што тэлеграмы перадаюць (на Акрэсціна), праўда са “спазненнем” на пару дзён. Пры тэлефанаванні на 166 адрасаванне гучыць наступным чынам: “213971 г.п. Дрыбін, вул. Савецкая, 11, адміністрацыйна затрыманаму Яўгену Скрабцу”.

Адрас Горацкага РАУС: 213404, г.Горкі, вул.Якубоўскага, 21.

У Дрыбіне адбываюць пакаранне: Наста Палажанка, Яўген Скрабец, Мікалай Дземідзенка, Ганна Шаруба, Аляксей Санчыла, Юлія Міхайлава, Раман Паншын, Вячаслаў Барысаў, Таццяна Шапуцька. У Горках – Максім Сямёнаў.

http://horki.info

Падзяліцца:

Каментары