Каштоўнасны падмурак. Рэзалюцыя Зьезду МФ

Каштоўнасны падмурак. Рэзалюцыя Зьезду МФ

Мы, дэлегаты VIII Зьезду Маладога Фронту, пацьвярджаем сваю прыхільнасьць статутным і праграмным прынцыпам МФ, на якіх заснавана нашая арганізацыя – нацыянальнай ідэі і хрысьціянскім прынцыпам – тым каштоўнасьцям, без якіх немагчымае адраджэньне Беларусі.

Зьвяртаючыся да актывістаў і прыхільнікаў Маладога Фронту мы заяўляем, што дзейнасьць у МФ несумяшчальна з прапагандаю любых ідэяў, якія супярэчаць хрысьціянскім каштоўнасьцям – ці тое таталітарных ідэалогіяў (камунізму, нацызму і ім падобным), ці тое маральнай разбэшчанасьці (п’янства, наркаманіі, педафіліі, гамасэксуалізму і гэтаму падобнае). Любы сябра МФ, каторы прапагандуе гэтыя супраціўныя хрысьціянскім прынцыпам ідэі аўтаматычна губляе сяброўства ў Маладым Фронце, што фіксуецца кіраўніцтвам МФ ці Соймам МФ.

Рэзалюцыя VIII Зьезду Маладога Фронту, 26 кастрычніка 2013

Падзяліцца:

Каментары