Катаванні. Гісторыя аднога дня

Катаванні. Гісторыя аднога дня

Вы можаце сабе ўявіць, што вас заводзяць у камеру, дзе няма святла (толькі начное асвятленне круглыя суткі) і вады. Не гарачай, а проста вады. Каб яе ўключылі, трэба спецыяльна прасіць прадольнага…

Наста Дашкевіч аб умовах утрымання патрыётаў, арыштаваных 1 сакавіка каля расейскай амбасады за акцыю салідарнасці з Украінай

…Не думаю, што гэта робіць кожны ў камеры на 7 чалавек, пасля таго як сходзіць у прыбіральню. Ідзем далей. 7 чалавек паліць. Фортка проста не адкрываецца. Т.б. не таму што нехта лянуецца, а таму што яе закрылі такім чынам, каб яе не адкрылі. І як, соры, у гэтым смуродзе знаходзіцца таму, хто не паліць ці не выносіць тытунёвы пах?

Ідзем далей. Вас выводзяць з камеры і кажуць, што вы едзеце ў суд. Здаецца, някепская навіна. Можна пабачыць блізкіх і каханых людзей, а таксама мець нейкую пэўнасць адносна перспектываў свайго жыцця на бліжэйшы месяц. Вы падыходзіце да газэлькі, пустой газэлькі, але замест таго, каб адчыніць дзверы ў салон – Вам адчыняюць дзверы ў багажніку. Недзе больш за метр у даўжыню  і палову метра ўшыркі, куды хочуць пасадзіць трох мужчын.  Нагадваю, газэль пустая.

Калі ў цябе ёсць хоць троху самапавагі і пачуцця чалавечай годнасці, ты кажаш, што пры наяўнасці абсалютна пустой машыны ты ў багажніку машыны не паедзеш. І ведаеце, што адбываецца далей? На цябе апранаюць кайданкі, б’юць у твар, разбіваючы акуляры, перакідваюць у салон, дзе працягваюць біць, а пасля нейкі падонак-лейцінанцішка пад імём Чарняўскі Аляксей Анатольевіч ставіць на цябе дзьве нагі і так вы едзеце ад ЦІПа ў Цэнтральны РАУС усю дарогу. Пры гэтым па руках Зьмітра я бачу, што апранулі яго ў кайданкі не для таго, каб зрабіць гэта акуратна. А для таго, каб нармальна папіхаць ва ўсё бакі, пакідаючы на руках чырвоныя браслеты ў выглядзе сцёртай скуры.

У акулярах выляцела шкло і Зьміцер кажа, што здолеў яго ўставіць. І толькі на носе бачны след ад удару, бо білі, калі акуляры былі на твары і на пераноссі засталіся пашкоджанні. Пасля РАУСа Зьмітра такі запіхалі ў багажнік, да астатніх – і так мы пабачылі яго перад будынкам суда.

З учорашняга дня іх ніхто не карміў. Хіба што ранкам паспелі выдаць 150 гр кашы. Усе спробы перадаць затрыманым ежу скончваліся выкідваннем з машыны гэтага пакунку. У выніку дазволу чалавеку паесці прыйшлося прасіць у суддзі. Калі, канешне, гэтых людзей можна называць суддзямі. Зьмітра асудзілі да 12 сутак арышту ў 14 гадзін. А да 18 гадзін ён усё гэтак жа сядзеў у машыне ў багажніку і чакаў, пакуль асудзяць усіх астатніх. І я магла бачыць і размаўляць з ім праз бруднае шкло айчыннай газэлькі.

ЯК ГЭТА МОЖНА НАЗВАЦЬ, АПРОЧ ЯК КАТАВАННЯМІ?

…І ён зноўку вернецца ў камеру, дзе няма вады, святла і стаіць тытунёвы  смурод. І я магу толькі маліцца Богу, каб гэтыя мразі, каторыя зусім абнаглелі і забыліся на слова закон, трымалі свае рукі і ногі падалей ад Зьмітра, Яўгена і Сяргея па дарозе на Акрэсціна.

Наста Дашкевіч

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Mar 04, 2014:13:30)Адказаць

    ЗМАГАР і ЗМАГАРКА

    выйшаў — сеў напісаў артыкул — сеў
    выйшаў — сеў напісаў артыкул — сеў
    выйшаў — сеў напісаў артыкул — сеў

    выйшла — села напісала артыкул — села
    выйшла — села напісала артыкул — села
    выйшла — села напісала артыкул — села

    ЯК ГЭТА МОЖНА НАЗВАЦЬ, АПРОЧ ЯК ЗМАГАР і ЗМАГАРКА?

  2. Agressor (Mar 04, 2014:20:37)Адказаць

    Anatol Starkou, ідзі сам ведаеш куды!!!!!!!

  3. Anatol Starkou (Mar 04, 2014:22:22)Адказаць

    Дзеткі-змагары-тутэйшыя б-ч-б демакраты (і дарослыя такія ж самыя змагары таксама),

    Вы не адцягвайцеся на Старкова, не звяртайце ўвагу на Старкова, не чытайце Старкова, плюйце на Старкова і пасылайце Старкова!
    Але калі наплюецеся ды наклавіятурыцеся ў змаганні ЗА БЕЛАРУСЬ!!! да маіх старых гадоў, то не ўспомніце пра тое, што я вам тут ужо казаў:
    — вы пушачнае мяса ў палітыцы;
    — дарэмна марнуеце час свайго жыцця, якога болей не будзе;
    — вас (як таго Сьвятога Зя з яго Зя-Адраджэннем) беларускі народ ніколі не прасіў за сябе клапаціцца, НЕ ДАВАЎ ВАМ НА ГЭТА ПРАВА, а таму насамрэч вам патрэбен ПІЯР и БОЛЬШ НІЧОГА, і каб не СМІ, да якіх пара-тройка з вас МФ-аўцаў прыляпілася аж жыць без гэтай штодзённай піяр-СМІ-наркаты ўжо не можа, то, мае даражэнькія змагары і змагаркі з МФ, ніхто аб вас і не ўспомніў бы і забыліся б людзі аб вас, дый вы самі.
    Бо народу беларускаму вы не патрэбны. Вы самі сабе патрэбны ды сваёй секце патрэбны. Ды сваёй клавіятуры.

    ЯК ГЭТА МОЖНА НАЗВАЦЬ, АПРОЧ ЯК ДУРАСЦЬ? Не ведаю.
    Слова “дзяцінства” ці наўрад тут падыйдзе.
    Прачынайцеся. Бо я такім жа змагаром быў, як вы, і таму ведаю, што кажу. Хіба што прачнуўся праз 20 год. А вы праз колькі прачнецеся?

  4. Anatol Starkou (Mar 04, 2014:22:34)Адказаць

    прабачце, але як заўсёды мой тэкст апынуўся з памылкай друку,
    а таму чытайце вышэйпрыведзены абзац так:

    Але калі наклавіятурыцеся ў змаганні ЗА БЕЛАРУСЬ!!! да маіх старых гадоў, то ўспомніце пра тое, што я вам тут ужо казаў:
    — вы пушачнае мяса ў палітыцы;
    — дарэмна марнуеце час свайго жыцця, якога болей не будзе;
    — вас наш беларускі народ ніколі не прасіў за сябе клапаціцца,
    і НЕ ДАВАЎ ВАМ НА ГЭТА ПРАВА.

    • Алесь (Mar 04, 2014:22:44)Адказаць

      Ооооо, без цябе было сумна. Мы ўжо пачалі хвалявацца. Часцей заходзь ды каментуй!

      Можа таблеткі якія трэба? Скінемся!

  5. Anatol Starkou (Mar 04, 2014:23:50)Адказаць

    Таблетак не трэба. Але просьба сур’ёзная ёсць:
    У хуткім часе дашлю на ваш MФ-аўскі e-майл тры-чатыры сваіх артыкулы, каб пачыталі дзеткаМФ услых, а то і надрукавалі на сваім сайце, бо вы ж, я недзе чуў, дэмакраты, блін!!!
    Дык вось, хачу стаць такім жа як вы — прапіяранам наскрозь — пасля чытання ці публікацый сваіх артыкулаў.
    Глядзіш хто-небудзь з вас у тых артыкулах што-небудзь й знойдзе, дый розум пачне ў чэла з’яўляцца. Не, не адразу, а праз лят так 40-50.
    Раней ніяк. Бо мне трэба было да вас гадоў 20-25 таму падабрацца.
    Дык я ж вашага сайту тады шчэ не ведаў…

  6. Алесь (Mar 05, 2014:11:31)Адказаць

    Не-е, твае каменты ніхто да канца дачытаць не можа, а ты тут пра артыкулы. Пост зараз — нельга ругацца. Таму пра тваё здароўе і клапоцімся

  7. Anatol Starkou (Mar 05, 2014:13:55)Адказаць

    Добра. Артыкулы дасылаць не буду.
    Клапаціцеся надалей аб б-ч-б здаро’і беларускай нацыі, і не забывайце піярыцца ў б-ч-б СМІ, то бок не забывайце аб наркаце, ад якой вы ўжо ніколі не пазбавіцеся, маладыя фронтаўскія змагары і змагаркі.