Катаваньні ў салігорскім ізалятары

Катаваньні ў салігорскім ізалятары

Увечары 19 ліпеня, на ШОСтыя суткі арышту, маладафронтаўца Івана Шылу шпіталізавалі. Маладзён быў дастаўлены ў Салігорскі скурвэндыспансэр з-за абвастрэньня алергічнай хваробы, якую ён займеў у беларускім войску пад час палітпрызыву.Па словах Івана хуткую дапамогу яму выклікалі яшчэ ў пятніцу 15 ліпеня, але ж з-за адсутнасьці ўрача неабходнай спэцыялізацыі і набліжаючыхся выходных яго пакінулі за кратамі да паянадзелка. У панядзелак супрацоўнікі ІЧУ адмовіліся везьці маладзёна ў шпіталь нібыта з-за адсутнасьці транспарту. За гэты час стан здароўя Івана Шылы значна пагоршыўся, усё цела пакрылася чырвонымі пятнамі ды пухірамі.

Нават сёньня адміністрацыя Салігорскага ІЧУ адмаўляла Івану Шыла ў шпіталізацыі і хуткай урачэбнай дапамозе, адкрытым тэкстам адсылаючы маладзёна “на тры расейскія літары“, за якія нібыта і адбывае пакараньне сам маладзён. Толькі праз скандал Івана Шылу ўрэшце даставілі ў дыспансэр, дзе дактары пастанавілі зьмясьціь яго на стацыянарнае лячэньне.

Маладзён зьвязвае абвастрэньне алергіі з абсалютна антысанітарнымі ўмовамі ўтрыманьня вязьняў у Салігосркім ІЧУ ды ігнараваньнем з боку адміністарцыі  патрабаваньняў аб мэдычнай дапамозе.

Варта адзначыць, што Канвэнцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання вызначае катаваньне, як любое дзеянне, якім асобе наўмысна наносіцца моцны боль або пакуты, фізычныя або маральные,… калі такі боль альбо пакута прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай.

Нагадаем, што Іван Шыла быў затрыманы і зьвінавачаны ў “лаянцы матам” ў мінулую сераду 13 ліпеня у цэнтры Салігорску пад час правядзеньня па ўсёй краіне маўклівых акцый пратэсту. Праз два дні судзьдзя Бураўцоў прызначыў маладзёну пакараньне ў выглядзе васьмі сутак арышту. Такім чынам пасьля праходжаньня курсу лячэньня Івну Шыла прыёдзецца вярнуцца ў ізялятар часовага ўтрыманьня і адседзець яшчэ двое сутак арышту.

Алесь Міхалок, САЛІГОРСК.org

Падзяліцца:

Каментары