Каваленка: “Рабіце акцыі пад нацыянальнымі сьцягамі!”

Каваленка: “Рабіце акцыі пад нацыянальнымі сьцягамі!”

Віцебскія маладафронтаўцы ідуць шляхамі легендарнага Мірона — вывешваюць сьцягі ў знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. У другі дзень суду над палітвязьнем у розных раёнах гораду зьявілася два беларускія нацыянальныя сьцягі.

22 лютага ў другі дзень суду над Каваленкам першы сьцяг зьявіўся ў раёне Журжава, й быў бачны амаль што з пачатку вуліцы Гагарына. Другі бел-чырвона-белы сьцяг залунаў удзень на жылым доме каля паўднёвага рынку.

Як паведамілі пасьлядоўнікі Мірона, да сьцягу была прымацаваная цыдулка з цытатаю Каваленкі — “Слава Нацыі, братцы! Не зламаюць нас менты!©”

Сябры Віцебскага маладога фронту працягваюць акцыю салідарнасці з
Сяргеем Каваленкам.

“На жаль, мы ня ведаем, колькі часу правісеў сьцяг, але яго й нас пабачылі многія людзі, давялося хуценька ўцякаць,” — паведамілі ўдзельнікі акцыі.

21 лютага, калі Сяргея Каваленку вывадзілі на суд, ён пасьпеў крыкнуць заклік сьвядомым беларусам — “Рабіце акцыі пад бел-чырвона-белым сьцягам!”

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Feb 23, 2012:10:31)Адказаць

    Слава Героям! Жыве Беларусь!