Каваленка Сяргей: “Я без сваіх дзяцей і жонкі больш і дня жыць не магу”

Каваленка Сяргей: “Я без сваіх дзяцей і жонкі больш і дня жыць не магу”

Намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка атрымала чарговы ліст ад палітвязьня Сяргей Каваленкі. Паколькі справа Сяргея турбуе сотні людзей, дзяўчына падзялілася сваім лістом з прэс-службаю Маладога Фронту.

“Шаноўная Настачка!
Сёньня 08.02. 2012 я зноў увайшоў у поўную галадоўку і буду ў ёй заставацца і да суда і пасьля, бо зразумеў, што такая галадоўка, калі я еў раз на дзень у абед – гэта не галадоўка, хоць дагэтуль 30 дзён поўных я не еў наогул. Пасьля пайшлі запалохваньні, што з-за галадоўкі мяне адправяць у псіхушку – і я пагадзіўся есьці раз на дзень. Але ў мяне з-за такога 20 дзённага галадаваньня, калі ў абед  еў  толькі, галава балела і па начох спаць ня мог! Гэта і не галадоўка была і не выхад з 30-дзённай папярэдняй маёй галадоўкі, а абы што, — шкода для здароўя і радасьць мянтам, бо ніякага плёну гэта не дало. Цяпер жа – толькі поўная галадоўка, буду галадаваць да апошняга, бо іншага выйсьця не бачу. Я без сваіх дзяцей і жонкі больш і дня жыць не магу, тым больш што ведаю, што яны таксама без мяне не могуць – пішуць мне лісты і плачуць. ”

Каваленка С.А. 08.02.2012.

Падзяліцца:

Каментары