Кіраўніцтву ЕС распавялі пра сітуацыю з Дашкевічам

Кіраўніцтву ЕС распавялі пра сітуацыю з Дашкевічам

Інфармацыя пра цкаванне старшыні “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча начальствам мозырскай калоніі дайшла да еўрапейскіх чыноўнікаў. 

На дадзены момант праінфармаваны Еўрапарламент, шэраг Міністэрстваў замежных справаў краін ЕС. Таксама ў курс справы пастаўлены Андрэс Херкель, спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі і кіраўнік маніторынгава камітэта ПАСЕ.

Мы будзем працягваць інфармаваць палітычныя еўрапейскія і міжнародныя структуры, якія могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку, і праз эканамічны ціск.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Sep 28, 2012:16:04)Адказаць

    Гэта правільны крок…. Трэба, каб увесь сьвет ведаў, што робіць на Беларусі “адзіна абраны й народны”….Трэба, каб гэтая інфармацыя даносілася і да ўплывовых арганізацыяў за мяжой, і да простага люду ў Краіне — да моладзі, да рабочых і служачых, да старыкоў…. Што гэта дасьць? Калі усе людзі будуць ведаць аб тым, што робіць і якабыходзіцца рэжым супраць сваіх апанентаў, калі будзе ведаць, якія людзі, у якой колькасьці па якіх справах сядзяць у турмах (думаю зараз і 30% з тых, хто не падтрымлівае рэжым, ня ведае ўсю праўду пра злачынствы), гэта дасьць рашучы бой. Колькі стаіць за рэжымам на чале з АГЛ? — 100 — 200 тыс. узброеных амапацаў і ім падобных. Астатнія, па тыпу, ярмошина, мясьникевич ды инш, назрад ци возьмуць зброю, кали запахне жараным, альюо паспрабуюць зьбегчы, альбо пяройдуць на бок народа…. А колькі нас, тых, хто сапраўды й радыкальна супраць рэжыму. З 9 мільёнаў мяркую мільёны 3-5 назбяраецца. А гэта ўжо сіла, нават, каілі гэта толькі палова насельніцтва, бо другая палова не “за” рэжым, а проста няўпэўнена ў існаваньні альтэрнатывы….. А гэтая альтернатыва зараз якраз і пакутуе ў турмах. Вось пра гэтых людзей, якія ў будучыні могуць замяніць ненавісны лука-рэжым, і трэба як шмат больш гаварыць, каб людзі ведалі, хто сапраўды “за народ”…..

  2. ВІГ (Sep 28, 2012:17:32)Адказаць

    ВЕЛЬМІ ПРАВІЛЬНА. TАК І ТРЭБА РАБІЦЬ, каб новых “немцаў” не была.
    Можна і мне паведамляць, праз “лтст” у facebook. Я збіраю факты для EU.