Кіркевіч даслаў з турмы новы малюнак і верш

Кіркевіч даслаў з турмы новы малюнак і верш

Намесьнік старшыні МФ з Гародні Алесь Кіркевіч, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачання ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, даслаў жонцы новы верш і малюнак.

Нёман хваляй цёмнай разбурыў спакой
Сніцца ўзбярэжжу толькі вечны бой
Хвоя закалыша лёгкі ўспамін
Як пад хваляй дышаць сотні ржавых мін.

Гоніць баржу гонар: ведае зашмат
Над барханам белым — гурбачка гранат
Ад дажджу сумуе з зорачкай слупок
Зарасце траншэя — марна, незнарок

Ходзіць з вудай спрытны, круціць вус сівы
У АК служыў ты, дзядзька-беларус?

«Нёман»
«На твой справядлівы і гуманны суд», трям:)

Падзяліцца:

Каментары