Кліпаманія. Vinsent. МузФронт беларускага рэпу.

Кліпаманія. Vinsent. МузФронт беларускага рэпу.

Адным з найяскравейшых прадстаўнікоў айчыннай рэп-сцэны зьяўляецца Vinsent. Яго кліпы цікавяць многіх іх трансьлявалі нават па БТ ды СТБ.

Сваім непаўторным стылем артыст пасьпеў сабраць шматлікую армію прыхільнікаў. Актуальная тэматыка песень, тэксты блізкія да паэзіі, неверагодная энэргетыка на канцэртах, — безумоўна гэта тое, чым захапляе Vinsent.

Vinsent — Працягваю жыць

Адзін зь першых кліпаў Вінсэнту. Якаснае відэа ўдала спалучаецца зь лірычным тэкстам. Кліп агулам уяўляе маленькую гісторыю, што здарылася ў немаленькім горадзе Менску.

* * *

Vinsent — Восеньскі вальс

Рэп і вальс — кажаце неспалучальна? Анягож! Восеньскі вальс — гэта чысты рэп!

* * *

Vinsent — Я Веру (БТ, Рэактар — 29.04.2011)
Відэазапіс з красавіцкага канцэрту Вінсэнта ў менскім клюбе Рэактар
Пад цяжкія рыфы гітары з паўстанскім заклікам Вінсэнт агучвае веру многіх беларусаў

“Мацней, мацней, наш свабодны хаўрус,
веру што жыла жыве й будзе жыць Беларусь!”

Хто яшчэ здолеў выканаць на БТ сьпеў, каторы перад выбарамі называлі гімнам Плошчы? Vinsent верыць, што краіна паўтсане з кален. А ты?

* * *

Vinsent на Сталічным тэлебачаньні (СТБ)

Vinsent у праграме “Студыя добрага настрою”
Выступоўца ў інтэрвью на сталічным тэлебачаньні прызнаецца, што яго хвалююць сацыяльныя праблемы

* * *

Vinsent — Вусны (БТ, Рэактар — 29.04.2011)

“Гэта проста вусны, гэта проста вусны…Я табе чытаю казку — калі ласка”
Відэазапіс з красавіцкага канцэрту Вінсэнта ў менскім клюбе Рэактар

* * *

ФАНАЦКІЯ ВІДЭА
Відэа-кліпы, зробленыя фанатамі Вінсэнта

Vinsent — Слава героям!

Vinsent — Vinsent рэпрэзэнт

 

* * * * * *

Раім паглядзець: Пра Vinsent’a на сайце mfront.net:

Vinsent: жывы гук жывой музыкі // красавік 2010
Вялікі фэст беларускамоўнага рэпу! // травень 2010
Vinsent у абарону касьцёла Сьв. Язэпа: Лепш, каб тут быў хрысьціянскі дом, а не арабскі гатэль (фота) // кастрычнік 2010
Vinsent: “Веру!” Гімн Плошчы 2010 // сьнежань 2010
Беларусы наступаюць. Інтэрвью зь Vinsent’ам і Вожыкам // кастрычнік 2010

Падзяліцца:

Каментары