Клуб Вітаўта Вялікага: “Беларускае войска: гісторыя і сучаснасьць”

Клуб Вітаўта Вялікага: “Беларускае войска: гісторыя і сучаснасьць”

Малады Фротнт запрашае на чарговую сустрэчу “Клюбу Вітаўта Вялікага”, які гэтыя разам будзе прысьвечаны беларускаму войску. “Беларускае войска: гісторыя і сучаснасьць” – так называецца тэма “Клюбу”, сустрэча якога адбудзецца 4 сьнежня а 18 гадзіне у памяшканьні Арт-сядзібы.

Госьці “Клюбу”: гісторык, дасьледчык Невядомай вайны Генадзь Сагановіч, тэма выступу якога мае назву “Навошта нам гісторыя?”, і – Міраслаў Лазоўскі, які распавядзе пра стварэньне і дзейнасьць “Белага Легіёну”.

“Вайсковая тэма для “Клюбу Вітаўта Вялікага” выбрана не выпадкова, – гаворыць адзін зь лідэраў Малдога Фронту Зьміцер Дашкевіч. – Цяпер, калі мы назіраем нездаровую ваенную актыўнасьць пракрамлёўскай пятай калоны ў Беларусі, грамадзтва павінны ўзгадаць гісторыю і разважыць над тым, што спрадвеку несьлі на нашу зямлю “зялёныя чалавечкі з Усходу”. А несьлі яны толькі вайну. Ад самага ўтварэньня Маскоўскага княства нашыя продкі ліцьвіны – з 1492 па 1537 гады — удзельнічалі ў пяці войнах з маскавітамі.  19 гадоў вайны з першых 45 – мы ня з кім так не ваявалі і гэта яскравейшы прыклад нашых “братэрскіх” адносінаў. Далейшае жыцьцё побач з “брацкім народам” ня менш крывавае. Памятаваць гэта – значыцца абараніць сябе ад небясьпекаў сёньняшняга дня”.

“Клюб Вітаўта Вялікага” па тэме “Беларускае войска: гісторыя і сучаснасьць” пачнецца а 18 гадзіне, 4 лістапада на Арт-сядзібе (па адрасе Менск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430)

Падзяліцца:

Каментары