Кніга Залаты век Беларусі выйшла на чэшскай мове

16.06.2013:23:22
0
1 478
Навіны, Сьвет
,
Кніга Залаты век Беларусі выйшла на чэшскай мове

У пятніцу 14.06.2013 пабачыла свет кніга Станіслава Акінчыца “Залаты век Беларусі” ў чэшскім перакладзе Светланы Врановай.

У 2013 годзе Беларусь адзначае гадавіну пачатку Рэфармацыі – 600-годдзе прапаведвання Гераніма Пражскага ў ВКЛ. У духоўным адраджэнні літвінаў значную ролю адыгралі кантакты чэшскіх і беларускіх рэфарматараў. Для гэтага юбілею беларускія і чэшскія пратэстанты плануюць сумесныя дзеянні. У іх рамках, мiж iншым, адбудуцца канферэнцыi пра Рэфармацыю і чэшска-беларускія адносіны ў XV і XVII стагоддзях. Супольная чэшска-беларуская канферэнцыя “Чэшскія студні: чэшска-беларускае сяброўства ў ходзе гісторыі”, адбудзецца ў канце чэрвеня ў горадзе Брно. У праграме выступяць беларускія ды чэшскія прамоўцы. Мэтай і задачай канферэнцыі з’яўляецца ўспомніць гістарычны кантэкст, фактычна захапіць спадчыну Рэфармацыі цяперашнім пакаленнем, і таксама прадставіць чэхам Беларусь, пра якую большасць з іх увогуле нічога не ведае.

Чэшскі пераклад кнігі Залаты век Беларусі паўстаў у сувязі з запланаванымi дзеяннямi, асабліва з канферэнцыяй. Яго мэта – інфармаваць чытача аб беларускім “Залатым веку” і чэшскім уплыве на яго i паказаць, як шмат нашыя краіны маюць супольнага. Мы верым, што дзякуючы гэтай кнiзе Беларусь станецца больш блізкай да чэшскага сэрца.

Кніга была выдадзена за свой ​​кошт, са сродкаў сабраных чэшскімі хрысціянамі і пражскімі беларусамі.

Падзяліцца:

Каментары