Вызвалены Мікола Дземідзенка!

Вызвалены Мікола Дземідзенка!

1 чэрвеня пасьля адміністрацыйнага арышту вызваліўся намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка.

Мікола адседзеў 3 сутак, якія засталіся яму ад апошняга адбыцьця пакараньня, падчас якога юнака завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя.

Міколу Дземідзенку апошні раз затрымалі 14 траўня пост-фактум пасьля зьяўленьня ў Менску нацыянальнага сьцяга ў гадавіну ганебнага рэферэндума аб зьмене сымболікі. Юнак прабыў на свабодзе толькі тры дні пасьля пазамінулага арышту за Чарнобыльскі шлях.

Малады Фронт заклікае сустрэць пасьля арыштаў астатніх затырманых, якія хутка маюць вызваліцца зь ізалятару:

Заўтра, у  суботу, 2 чэрвеня а 18:00 павінен выйсці Уладзімер Яроменак у

У нядзелю, 3 чэрвеня а 18:00 вызваліцца Зьміцер Крэмянецкі.

У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00 — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў.

.

“Покуль ня зьедзе Пуцін, будзіце сядзець,” — пракамэнтавалі маладафронтаўцам бясконцыя арышты супрацоўнікі КДБ падчас допытаў у ЦІП. Не зразумелым застаецца, чаму Уладзімір Уладзіміравіч ці рэжым Лукашэнкі баіцца дваццацігадовых маладзёнаў.

Нагадаем, у Беларусі распачалася новая тактыка палітычных рэпрэсіяў — у дзень вызваленьня пасьля адміністрацыйнага аршыта на актывістаў, не вызваляючы, складаюць новы хлусьлівы адміністрацыйны пратакол і прыпісваюць новы тэрмін. Такім чынам да паўторных арыштаў прыцягнулі Мускага Міхаіла, Крэменецкага  Зміцера, Васільева Рамана, Дземідзенку Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Волчака.

Падзяліцца:

Каментары