Конкурс “Дэмакратыя для імбрыкаў!”

Конкурс “Дэмакратыя для імбрыкаў!”

Калі ты малады і дэмакратычны, калі ты творчы і актыўны, калі проста жадаеш зрабіць сваё жыццё цікавей — прымай удзел у нашым праекце!

Актыўныя студэнты арганізуюць праект “Дэмакратыя для iмбрыкаў” =).

Што трэба зрабіць: неабходна ўявіць як выглядае дэмакратыя. (Што гэта такое? З чым яе можна асыцыяваць? Як думкі можна візуалізаваць?)

Праца можа выглядаць у самых розныя іпастасях: фотаздымак, скульптура, верш, малюнак, слоган, аплікацыя і ў шмат якіх іншых. Усё залежыць ад ўяўлення дэмакратыі і Вашай фантазіі.

Калі гэта верш, фотаздымак, слоган ці тое, што можна перадаць праз Інтэрнэт, — даслайце на нашу скрыню, а калі гэта нейкая іншая творчасць, якую нельга перадаць нам, карыстаючыся Інтэрнэтам, тады неабходна связацца з нашым арганізатарам праекта ў Магілёве, а аб гэтым таксама паведаміць нам на скрыню.

Нашае журы ацэніць хвалі Вашай фантазіі з розных бакоў, а лепшыя будуць прадстаўлены на выставе ў Магілёве цягам тыдня, дзе будуць выяўлены пераможцы, якіх мы ўзнагародзім арыгінальнымі падарункамі: электронная кніга, флэшка і электрычны ІМБРЫК.

Прымайце ўдзел, самарэалізуйцеся, атрымлівайце падарункі! Станавіцесь зоркамі сваёй мясцовасці!

Мы вельмі чакаем вашых работ! =)

Кантакты: zbsstydent@gmail.com

adukacyla

Паводле adukacyja.info

Падзяліцца:

Каментары