Конкурс міні-праектаў

06.06.2013:23:57
0
1 294
Беларусь, Навіны
Конкурс міні-праектаў

ALDA (Асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі) сумесна з партнэрамі абвесьцілі аб афіцыйным адкрыцьці праекта ТАНДЭМ II. Праект пачынаецца з прыёму заявак на конкурс міні-грантаў і сумесных праектаў, накіраваных на забесьпячэньне ўстойлівага разьвіцьця ў Беларусі.

Міні-гранты прызначаныя для беларускіх НДА, ініцыятыўных групаў і мясцовых органаў улады. Міні-гранты для грамадзкіх ініцыятываў выдзяляюцца  ў памеры да 5000 эўра, а на партнэрскія праекты — да 9000 эўра.

Гэтыя гранты будуць падтрымліваць канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на стварэньне ўстойлівага разьвіцьця і супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасьцю і мясцовымі органамі ўлады.

Тлумачэньні па запаўненьні і ўзор заяўкі можна спампаваць тут (ангельскі http://www.alda-europe.eu/newSite/public/allegati/225-TANDEM-II-mini-grant-Application-package-230513-ENG.zip альбо расейскі http://www.alda-europe.eu/newSite/public/allegati/226-TANDEM-II-mini-grant-Application-package-230513-RUS.zip варыянт).
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 ліпеня 2013 году.
Больш падрабязную інфармацыю аб праекце ТАНДЭМ II — на сайце: http://www.alda-europe.eu/newSite/news_dett.php?id=649.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА

Падзяліцца:

Каментары