Кошты на партрэты Лукашэнкі б’юць рэкорды стабільнасьці

Кошты на партрэты Лукашэнкі б’юць рэкорды стабільнасьці

Партрэты Аляксандра Лукашэнкі застаюцца самым стабільным таварам у Салігорску. А як зь імі ў вашым горадзе?

Кошты на фэйс Лукашэнкі на працягу вось ужо 12-ці тыдняў захоўваюцца на ўзроўні 3400 беларускіх рублей за каляровы партрэт фармату А2 нягледзячы на ўсеагульнае падвышэньне іншых цэнаў. Выкажам крамольную гіпотэзу, што зьвязана гэта з надта нізкім попытам на твар нязьменнага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у апошнія часы.

Калі ж зьвярнуцца да больш запатрабаваных тавараў, дык можна адзначыць даволі сур’ёзны рост коштаў цягам апошніх двух тыдняў на марскую рыбу (у сярэднім каля 50%), каўбасу (каля 40%) ды сьмятану (каля 30%).

Не абышлося і бяз нечаканых падзеньнў коштаў на памідоры, капусту ды бананы. Зрэшты, беларускія ўлады ў сваім імкненьні да адміністратыўнага спыненьня росту коштаў пераўзышлі самі сябе. Што з гэтага атрымалася можаце пабачыць на відэа ніжэй.

 

 

Крыніца http://saligorsk.org/

P.S. Калі кошт партрэту Лукашэнкі ў вашым горадзе адрозьніваецца ад Салігорску, абавязкова, адпішыцеся ў камэнтарох 🙂

Падзяліцца:

Каментары