Кошт навучання ў ВНУ вырасце на 25%

Кошт навучання ў ВНУ вырасце на 25%

Кошт навучання ў вышэйшых навучальных і сярэдніх спецыяльных установах павялічыцца не больш чым на 25%. Кожная навучальная ўстанова, падлічыўшы свае выдаткі на адукацыйныя паслугі, падала ў Міністэрства адукацыі прапановы, якія былі скарэктаваныя. Як распавялі ў ведамстве, “хоць ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы самі вызначаюць кошт навучання, але ў сітуацыі, якая склалася, кіраўніцтву ВНУ і ССНУ было рэкамендавана не павялічваць кошт навучання больш чым на 25%”.

ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы могуць павялічыць аплату па ўсіх формах навучання — дзённай, завочнай, вячэрняй, але толькі з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат, неабходных для падрыхтоўкі спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у гэтай навучальнай установе.

Выказваліся розныя прапановы, было выпрацавана кансалідаванае рашэнне, што павелічэнне можа быць не вышэй 25%.

http://www.belta.by

Падзяліцца:

Каментары