|
КРАСАВІК 2006
|
МОЛАДЗЬ ЗА СВАБОДУ
Актывісты Маладога Фронту зьбіраюць подпісы супраць перасьледу лідэраў руху.
У суботу ў цэнтры Менску маладафронтаўцы арганізавалі збор подпісаў пад патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед сваіх паплечнікаў за палітычныя погляды. За час акцыі маладыя людзі падпісалі пад заяваю некалькі соцень чалавек.
Нагадаем, што падчас кампаніі САЛІДАРНАСЬЦІ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ, якая стартавала адразу пасьля ўзбуджэньня крымінальных справаў супраць маладафронтаўцаў, сваю падтрымку Маладому Фронту выказалі каля тысячы грамадзянаў Беларусі.
Маладафронтаўка: Падобныя крымінальныя справы бліжэйшым часам могуць быць узбуджаны ў адносінах да іншых дэмакратычных арганізацыяў. Зьмяніць сытуацыю можа толькі салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратычнага руху.
[29 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗЬМІЦЕР КАСЬПЯРОВІЧ ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ
Ілжыва асуджаны за хуліганства маладафронтавец Зьміцер Касьпяровіч быў ўмоўна-датэрмінова вызвалены.
У пятніцу суд станоўча вырашыў справу аб датэрміновым вызваленьні хлопца, які быў пакараны 5 месяцамі арышту і адбываў тэрмін ў Жодзінскім СІЗА. Каля турмы Зьміцера сустрэлі яго бацькі й паплечнікі з Маладога Фронту.
Касьпяровіч: “Першыя мае пачуцьці – гэта радасьць. Бо амаль тры з паловай месяцы я ня бачыў волі. Бачыў адны сьцены ў камэры. Тут дастаткова жорсткі рэжым, у 6.00 пад’ем, у 22.00 адбой таму хочацца найперш выспацца. Сядзелася нармальна, людзі дастаткова адэкватныя, адміністрацыя ставілася нармальна як і да ўсіх. Я ведаў, што выходжу і быў да гэтага падрыхтаваны.
Мая пазыцыя не зьмянілася. Наадварот, яна больш умацавалася гэтай адсідкай. Пасадзілі мяне незаконна, не па тым артыкуле і фактычна ні за што адсядзеў”.
[28 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
САЛІДАРНАСЬЦЬ З НАШАЙ НІВАЙ
Больш 300 чалавек прынялі ўдзел у акцыі салідарнасьці з Нашай Нівай.
А 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы больш 300 чалавек разгарнулi й пачалi чытаць газэту. Праз некалькi хвiлiнаў ўдзельнiкi акцыi рушылi ўбок плошчы Перамогi.
Каля аўтобуснага прыпынку на плошчы Перамогi да шэсьця далучылiся супрацоўнiкi КДБ i 2 АМАПаўца, якiя iшлi разам з усiмi да падземнага пераходу, дзе й пачаліся затрыманьні. Затрыманых, больш за дзесятак чалавек, адвезьлі ў аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну. Фотарэпартаж
[28 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ АСУДЖАНЫ НА 14 СУТАК
Судзьдзя першамайскага раёну Аляксандар Карпеньчык пакараў лідэра Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча за ўдзел у Чарнобыльскім шляху.
Зьміцер Дашкевіч у судзе заявіў, што ўдзельнічаў у дазволенай уладамі акцыі і заклікаў удзельнікаў прайсьці да капліцы. Пасьля абвяшчэньня прысуду Зьміцер Дашкевіч сказаў, што гэта ня першы арышт у ягоным жыцьці, і гэта не запалохае яго, і ніяк не паўплывае на рашучасьць Маладога Фронту ўдзельнічаць у вясновых акцыях апазыцыі.
[28 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПАДТРЫМАЙМА НАШУ НІВУ!
28 красавіка, а 18-й гадзіне, на Кастрычніцкім пляцы адбудзецца флэш-моб у падтрымку газэты "Наша Ніва".
Арганізатары акцыі плянуюць прыйсьці на плошчу, загадзя ўзяўшы з сабою "Нашу Ніву", разгарнуць газэту й чытаць яе некалькі хвілінаў. Потым ўсе ўдзельнікі мерапрыемства разыходзяцца ў розных накірунках.
[28 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ФАШЫЗМ ПА-БЕЛАРУСКУ: КАПІТАН САЛІГОРСКАЙ МІЛІЦЫІ ДРАБУДЗЬКА АБЯЦАЕ ПРЫСТРЭЛІЦЬ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ
|
|
|
ГІСТЭРЫКА ЎЛАДЫ ПЕРАХОДЗІЦЬ УСЕ МЕЖЫ
Арганізатары Чарнобыльскага шляху пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі.
Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч асуджаны на 15 сутак зьняволеньня, такія ж тэрміны атрымалі лідэр БНФ Вінцук Вячорка, старшыня БПП Аляксандар Бухвостаў, лідэр ПКБ Сяргей Калякін асуджаны на 14 сутак.
Заўтра, 28 красавіка, а 9-й гадзіне у Першамайскі РАУС выкліканы лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Палкоўнік МУС Уладзімір Навіцкевіч запатрабаваў Зьміцера зьявіцца для дачы тлумачэньняў адносна ўдзелу ў Чарнобыльскім шляху 26 красавіка.
[27 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПРЫЗНАЧАНА ДАТА СУДУ НАД АРТУРАМ ФІНЬКЕВІЧАМ
Суд на адным з лідэраў Маладога Фронту Артурам Фінькевічам прызначаны на 4 траўня. Хлопцу пагражае зьняволеньне тэрмінам да дванаццаці гадоў.
Пракуратура першамайскага раёну абвінавачвае Артура ў напісаньні палітычных графіці (злоснае хуліганства) і псаваньні дзяржаўнай маёмасьці ў памеры каля 35 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў затрыманы ў ноч на 1 лютага, падчас напісаньня на плоце словаў “Мы хочам новага!”. 21-гадовы хлопец ужо амаль тры месяцы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары.
[27 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У САЛІГОРСКУ АДБЫЎСЯ ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ
Сваеасаблівы Чарнобыльскі шлях арганізавалі сябры Маладога Фронту й Зубра. Маладыя людзі, апранутыя у працівагазы і рэсьпіратары, з адзнакамі радыяцыйнай небяспекі, прайшліся па галоўных вуліцах Салігорску. Фотарэпартаж
[27 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЛУКАШЫЗМ - ДУХОЎНЫ ЧАРНОБЫЛЬ
26 красавіка ў Магілёве сіламі сябраў БНФ і "Маладога Фронту" а 16-й гадзіне была праведзеная акцыя з нагоды угодакаў чарнобыльскай катастрофы. Больш за 10 чалавек навязалі каля 50-ці чорных стужак з жоўтым надпісам "Лукашызм-духоўны Чарнобыль" на агароджу насупраць Цэнтральнага ўнівермагу. Акцыя доўжалася некалькі хвілінаў, ніхто ня быў затрыманы. Увечары па горадзе былі раскіданы некалькі тысячаў улётак з тым жа лёзунгам -"Лукашызм-духоўны Чарнобыль".
[27 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ШЭСЬЦЕ ЗАВЕРШЫЛАСЯ ЖАЛОБНЫМ МІТЫНГАМ КАЛЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАПЛІЦЫ
Каля дзесяці тысячаў чалавек ўдзельнічалі ў жалобным мітынгу ля чарнобыльскай капліцы.
Прыхільнікі дэмакратычнага руху прынялі ўдзел у жалобнай малітве.
Па завяршэньні мітынгу ў паветра, на сініх бялёніках, быў запушчаны вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Фотарэпартаж
[26 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МІТЫНГ НА АКАДЭМІІ НАВУК САБРАЎ КАЛЯ ВАСЬМІ ТЫСЯЧАЎ ЧАЛАВЕК
Мітынг на прыступках Акадэміі навук сабраў каля васьмі тысячаў прыхільнікаў дэмакратычнага руху.
Выступоўцы, ў тым ліку й лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, заклікалі людзей, каторыя сабраліся на плошчы, супрацьстаяць фізычнаму й духоваму Чарнобылю на Беларусі. Лідэры Дэмакратычных сілаў заклікалі сваіх прыхільнікаў прайсьці да Чарнобыльскай капліцы, каб правесьці жалобны мітынг ды памаліцца за ахвяраў чарнобыльскай аварыі й усіх людзей, што церпяць перасьлед за праўду ў Беларусі. Фотарэпартаж
[26 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЧАРНОБЫЛЬСКАЕ ШЭСЬЦЕ ПАЧАЛОСЯ З ЦЭНТРУ ГОРАДУ
Папярэдняе месца збору людзей на Кастрычніцкай плошчы блякавана АМАПам. Не гледзячы на гэта, шэсьце, прымяркаванае да дваццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пачалося ад парку Янкі Купалы.
Некалькі тысячаў удзельнікаў з бел-чырвона-белымі сьцягамі рухаюцца ўбок Акадэміі навук.
Калённу на ўсім шляху суправаджаюць міліцэйскія бранявікі ды супрацоўнікі міліцыі й КДБ у цывільным. Калённу ўзначальвае 10-мэтровая расьцяжка "Чарнобыльскі шлях - 2006", якую нясуць актывісты Маладога Фронту. Удзельнікі шэсьця скандуюць "Жыве Беларусь!". Фотарэпартаж
[26 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ - КАСТРЫЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА 18:00
|
Напярэдадні традыцыйнага чарнобыльскага шэсьця рэжым вырашыў рэалізаваць плян па раз'яднаньні дэмакратычных сілаў і працягвае распаўсюджваць несапраўдную інфармацыю аб месцы збору людзей на акцыю. З гэтай нагоды мы зьвярнуліся да вядучых беларускіх палітыкаў і моладзевых лідэраў з пытаньнем аб месцы збору на Чарнобыльскі шлях - 2006.
Анатоль Лябедзька: У 18 гадзінаў я буду менавіта на Кастрычніцкай плошчы таму, што гэтае месца збору прызначана Палітычнай радай аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Чарнобыль у Беларусі не толькі радыяцыйны, але і палітычны: падзеі 19-25 сакавіка засьведчылі сапраўдную сутнасьць лукашэнкаўскага рэжыму. І зараз, праз месяц пасьля зьнішчэньня ўладамі беларускага майдану, людзям трэба прыйсьці менавіта туды - на Кастрычніцкую плошчу.
Аляксандар Мілінкевіч: А 18-ай гадзіне я буду ўдзельнічаць ў Чарнобыльскім шляху, які пачнецца ад Кастрычніцкай плошчы - ад месца, дзе месяц таму адбывалася гераічны пратэст беларускай моладзі супраць вынікаў сфальсыфікаваных выбараў і бесчалавечнага рэжыму Лукашэнкі.
Зьміцер Дашкевіч: Я і усе актывісты Маладога Фронту зьбіраюцца прыходзіць толькі на Кастрычніцкую плошчу, цэнтральную плошчу Беларусі, якая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў сталася ўжо нейкім сымбалічным месцам збору людзей, якія прагнуць пераменаў. Я лічу, што усе акцыі дэмакратычных сілаў мусяць пачынацца менавіта з плошчы Кастуся Каліноўскага (так акрэсьцілі Кастрычніцкую плошчу удзельнікі намётавага гарадку), плошчы на якой нарадзіўся дух свабоды, плошчы, на якой месяц таму пачалося адраджэньне нашай Бацькаўшчыны.
[25 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПЕРАД ЧАРНОБЫЛЬСКІМ ШЛЯХАМ ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА ЗНОЎ УЗЯЛІ ПАД ВАРТУ
Павал Севярынец больш як восем месяцаў знаходзіцца на "хіміі" ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, куды яго саслалі за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў. У аўторак палітвязьня ізноў узялі пад узмоцненую міліцэйскую варту, як тое было падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Павал зьвязвае такія дзеяньні уладаў з маючай адбыцца ў Менску 26 красавіка акцыяй, прымяркаванай да дваццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
[25 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ФЛЭШ-МОБ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў САЛІГОРСКУ
|
|
|
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Хрыстос уваскрос! - Запраўды ўваскрос! - зьвяртаюцца адзін да аднаго сёньня ўсе праваслаўныя хрысьціяне. Уваскрасеньне Хрыстова - Пасха - найвялікшае сьвята для хрысьціянаў усяго сьвету - яно сымбалізуе перамогу ўваскросшага Ісуса над д'яблам і ўсімі сіламі зла.
Малады Фронт віншуе ўсіх праваслаўных хрысьціянаў з гэтым вялікім сьвятам! Хай з Уваскрасеньнем Хрыстовым уваскрэсьне да новага жыцьця кожны беларус і ўся нашая любая Бацькаўшчына!
[23 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НА ВЯЛІКДЗЕНЬ СЕВЯРЫНЦУ ДАЗВОЛІЛІ НАВЕДАЦЬ ЦАРКВУ
Адміністрацыя Ветрынскай спэцкамэндатуры дазволіла Паўлу Севярынцу наведаць царкву, і сёньня ад ранку ён наведаў Багаяўленскі сабор. Вядомы палітык больш як восем месяцаў знаходзіцца на “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, куды яго саслалі за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў.
Адбыўшы траціну тэрміну, асуджаныя да абмежаваньня волі, калі яны не парушалі рэжыму, накіроўваюцца на выпраўленчыя працы па месцы жыхарства. Севярынец, які асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі, траціну тэрміну адбыў, і зьбіраўся падаваць заяву з просьбаю аб пераводзе яго ў Віцебск, але адміністрацыя спэцкамэндатуры паведаміла, што заява ягоная разглядацца ня будзе, і ён мусіць адбываць пакараньне там, дзе загадаюць.
Павал таксама паведаміў журналістам, што 25 і 26 красавіка ён ізноў будзе ўзяты пад варту і мусіць пастаянна знаходзіцца ў пакоі спэцінтэрнату.
[23 красавіка 2006]
Паводле Радыё Свабода
|
|
|
ЗЬМЕНА ВЕХ, АЛЬБО ЛІСТ ДА КАНГРЭСУ - II
Павінны застацца Мілінкевіч і Казулін. Але павінна адбыцца ратацыя на чале апазыцыйных сілаў. І галоўнае: калі б Лукашэнка паспрабаваў дзеля захаваньня сувэрэнітэту Беларусі ўступіць у перамовы з Захадам, апазыцыя не павінна замінаць яму гэта рабіць.
Мяркуе Аляксандар Фядута.
[22 красавіка 2006]
Паводле Нашай Нівы
|
|
|
СЛУЦК НЯ ВЕРЫЦЬ БТ
|
|
|
МІЛІЦЫЯНТЫ ПАГРАЖАЮЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ ЧАРНОБЫЛЬСКАГА ШЛЯХУ
|
|
|
БЕЛАРУСЬКАЛІЙ НА МЯЖЫ БАНКРУЦТВА
|
|
|
АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ ПАГРАЖАЕ АД 7 ДА 12 ГАДОЎ
|
|
|
ПАД ЗАЯВАЮ САЛІДАРНАСЬЦІ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ САБРАНА БОЛЬШ 200 ПОДПІСАЎ
|
|
|
ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР ВЯСНА ЗАНЕПАКОЕНЫ СПРАВАЙ ФІНЬКЕВІЧА
|
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ ПАТРАБУЕ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД СВАІХ АКТЫВІСТАЎ
Сябры незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт зьбіраюць подпісы з патрабаваньнем спыніць перасьлед актывістаў арганізацыі. Падчас выбарчай кампаніі каля дзясятка маладафронтаўцаў адлічылі з вучобы. Супраць 19 чалавек распачалі крымінальныя справы.
[18 красавіка 2006]
Паводле Радыё Свабода
|
|
|
САЛІДАРНАСЬЦЬ У САЛІГОРСКУ
У нядзелю актывісты салігорскага Маладога Фронту й іншых моладзевых арганізацыяў правялі акцыю салідарнасьці на цэнтральнай плошчы гораду. Каля трыццаці чалавек запалілі сьвечкі салідарнасьці перад будынкам гарвыканкаму. Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў. фотарэпартаж...
[17 красавіка 2006]
Прэс-служба салігорскага Маладога фронту
|
|
|
АДБЫЛАСЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ
А 20-й гадзіне ў нядзелю больш ста чалавек запалілі сьвечкі салідарнасьці каля расейскай амбасады ў Менску.
Актывісты Маладога Фронту й іншых моладзевых арганізацыяў патрабуюць, каб Расея спыніла падтрымку беларускага рэжыму й прымусіла Лукашэнку вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць далейшы перасьлед іншадумства.
Падчас акцыі каля будынку расейскай дыпмісіі дзяжурылі некалькі аўтобусаў АМАПу. Праз палову гадзіны пасьля пачатку акцыі яе ўдзельнікі пакінулі сьвечкі на асфальце перад амбасадай і разышліся. Затрыманых няма. фотарэпартаж...
[16 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У БАРАНАВІЧАХ УЗБУДЖАНА СПРАВА СУПРАЦЬ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Баранавіцкае ўпраўленьне КДБ узбудзіла чарговую крымінальную справу супраць актывістаў Маладога Фронту. У дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі абвінавачваюць Сержука Марчыка, Андрэя Юруця і Віктара Кіслюка
На кватэрах у хлапцоў сьледчыя ворганы правялі ператрусы, канфіскавалі маладафронтаўскія матэрыялы й выданьні дэмакратычнага руху, а таксама прыватную аргтэхніку.
У сувязі з беспрэцыдэнтным крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту, кіраўніцтва руху заклікае ўсіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам да уладаў з патрабаваньнем неадкладна спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.
Aктывісты Маладога Фронту ні ў якім выпадку не намераны спыняць сваю дзейнасьць. Таму, што Малады Фронт - беларускi маладзёвы рух, якi грунтуецца на патрыятызме i хрысьцiянскiх прынцыпах, дзейнiчае законнымi негвалтоўнымi мэтадамi й выступае за дэмакратыю й свабоду.
[14 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЛЬЯНС СУПРАЦЬ ПЕРАСЬЛЕДУ МАЛАДОГА ФРОНТУ
"Нацыянальны Альянс" абураны крымінальным пераследам актывістаў "Маладога Фронту" і патрабуе неадкладнага спыненьня ціску на актывістаў дэмакратычнай апазыцыі. З такой заяваю да беларускіх уладаў зьвярнулася сёньня кіраўніцтва
усеўкраінскай моладзевай арганізацыі. "Выконваючаму абавязкі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь варта зразумець - быць дыктатарам у сучасным сьвеце небяспечна. Слабадан Мілошавіч і Садам Хусэйн зразумелі гэта позна. Выбару яны ўжо ня маюць" - гаворыцца ў звароце.
""Нацыянальны Альянс" заяўляе пра падтрымку беларускага народа ў яго шляху да волі і дэмакратыі. Мы выказваем салідарнасьць з рэпрэсаванымі беларускімі студэнтамі, увязьненымі палітыкамі і іх бацькамі і надалей будзем спрыяць скідваньню апошняй дыктатуры ў Эўропе." [13 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЬНІ ПАД ЧАС ФЛЭШ-МОБУ Ў МЕНСКУ
У сераду ўвечары менская моладзь мела намер правесьці чарговы флэш-моб, прысьвечаны гэтым разам дню касманаўтыкі. Флэш-моб плянаваўся каля станцыі мэтро Няміга, аднак, каля месцу збору сабралося усё міліцэйскае кіраўніцтва й байцы АМАПу ў цывільным. Тады было вырашана перанесьці мерапрыемства на Востраў сьлёз. Моладзь запусціла па вадзе белыя і чырвоныя балёнікі. Аднак адразу пасля гэтага АМАП затрымаў каля 15 удзельнікаў акцыі. Сярод затрыманых маладафронтавец Аляксей Янушэўскі Затрыманыя былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС для "высьвятленьня асобы", пасьля чаго вызваленыя. [12 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
РАСЕЯ МОЖА СТАЦЬ СЁМАЙ ВОБЛАСЬЦЮ БЕЛАРУСІ
У зьвязку з выказваньнямі лукашэнкаўскага фаната Уладзіміра Жырыноўскага, беларуская моладзь заяўляе: наша краіна ні пры якіх умовах ня ўвойдзе ў склад Расейскай Фэдэрацыі! Моладзь за незалежнасьць!
Рэспубліка Беларусь мае шматвекавую гісторыю дзяржаўнасьці, якая значна больш за расейскую. Ва ўсе стагодзьдзі яна зьяўлялася цэнтрам духовага адраджэньня й навуковага ўздыму, яе слаўныя кіраўнікі неаднаразова з мячом у руках адстойвалі права на самабытную эўрапейскую культуру нашага народу.
Таму, беларуская моладзь яшчэ раз нагадвае расейскім псэўдапалітыкам: Беларусь заўжды будзе незалежнай краінай. А калі хтосьці жадае далучыцца да нашае дзяржавы, няхай будуць сёмаю вобласьцю ці фэдэральнай акругаю!
[12 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
РАСЕЙСКАЯ АМБАСАДА - 16 КРАСАВІКА 20.00!
Прэзыдэнцкія выбары, што адбыліся ў Беларусі 19 сакавіка, прайшлі ў небывалай раней атмасфэры запужваньняў і ціску. Але дзякуючы агульнаграмадзкаму супраціву, арганізаванаму моладзьдзю, страх, які так упорна сеяла ўлада, ахапіў яе саму.
Падчас правядзеньня выбараў, паводле лукашэнкаўскае дэмакратыі, былі незаконна затрыманыя і асуджаныя тысячы беларусаў. А пасьля выбараў, у дачыненьні да лідэраў моладзевага руху, узбуджаны дзесяткі крымінальных справаў.
Ва ўмовах гэткае беларускае дэмакратыі Расея застаецца адзінаю краінаю зь "вялікага сьвету", што мэтанакіравана падтрымлівае апошняга дыктатара Эўропы ў ягоным гэнацыдзе беларускага народу. Таму, беларуская моладзь заклікае ўсе цывілізаваныя краіны сьвету ўзмоцніць ціск на Расею, каб яна спыніла падтрымку беларускага рэжыму і прымусіла Лукашэнку вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць далейшы перасьлед іншадумства. У адваротным выпадку, усе краіны, што ўваходзяць у "вялікую васьмёрку" мусяць адмовіцца ад ўдзелу ў саміце гэтае арганізацыі, які павінен адбыцца ў Расеі ў гэтым годзе.
Кожны месяц, 16 чысла а 20-й гадзіне, ў Дзень Салідарнасьці, мы заклікаем усіх беларусаў і неабыякавых людзей выходзіць са свечкамі памяці да расейскіх амбасадаў ва ўсім сьвеце. Толькі нашая САЛІДАРНАСЬЦЬ прымусьці Расею спыніць падтрымку Лукашэнкі! Разам мы здабудзем волю нашым брацьцям і нашай Бацькаўшчыне!
[12 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
УЗБУДЖАНА ЧАРГОВАЯ КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ АКТЫВІСТАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Жодзінскіх маладафронтаўцаў Сяржука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца й Алеся Чарэйку абвінавачваюць паводле артыкулу 193-1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Хлопцы адбывалі сямісуткавы адміністратыўны арышт з 17 па 24 сакавіка, а таксама былі асуджаныя да 15 сутак арышту пасьля разгону намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля вызваленьне маладафронтаўцы даведаліся пра ўзбуджэньне крымінальнай справы.
На кватэрах у хлапцоў сьледчыя ворганы правялі ператрусы й канфіскавалі маладафронтаўскія матэрыялы й выданьні дэмакратычнага руху.
Стала вядома, што ў дачыненьні да намесьніка сустаршыні Маладога Фронту Паўла Красоўскага, якому вынесена абвінавачаньне паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу за абразу прадстаўнікоў улады, таксама узбуджана крымінальная справа па артыкуле 193-1(дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).
[11 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У САЛІДАРНАСЬЦІ НАША СІЛА
Паважаныя удзельнікі камітэту дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў!
Мы выказваем шчырую падзяку за тую вельмі неабходную працу, якую вы робіце у адносінах да людзей, што за свае палітычныя погляды былі адлічаныя з навучальных установаў, асуджаны да прыніжальных сутак арышту ў спэцпрыемніку ці прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.
Мы разумеем, з якімі цяжкасьцямі вам прыходзіцца сутыкацца пры зьдзяйсьненьні такой адказнай місіі. Мы таксама адчуваем адказнасьць за лёс грамадзянаў, якія не пабаяліся ціску й запужваньня прысьпешнікаў аўтарытарнага рэжыму й адкрыта выказалі сваю нязгоду з вынікамі сфальсыфінаваных выбараў ці зрабілі свой ўнёсак у распаўсюд праўдзівай інфармацыі аб выбарчай кампаніі.
Мы абяцаем аказаць вашаму камітэту ўсю магчымую дапамогу ў сьвятой справе абароны ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Таму, што менавіта ў салідарнасьці сіла дэмакратычнага руху.
[11 красавіка 2006]
Малады Фронт
|
|
|
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
|
Расьцяжка з такім заклікам зьявілася сёньня 9 красавіка у самым цэнтры Салігорску.
Сябры салігорскага Маладога Фронта ў знак салідарнасьці з актывістамі дэмакратычнага руху, якія зараз знаходзяцца ў турмах, вывесілі расьцяжку з адпаведным надпісам у самым цэнтры гораду, побач з гарвыканкамам і галоўным будынкам "Беларуськалія". Зьяўленьне транспаранту выклікала вялікую увагу шматлікіх мінакоў, якія спыняліся й пачыналі абмяркоўваць палітычнае ў становішча ў нашай краіне.
Маладафронтавец: "Вельмі важна праводзіць гэткія акцый менавіта ў рэгіёнах. Калі ў Менску гэтую тэму абмярковаюць вельмі шырока, то ў гарадах падобных да Салігорска (пра меньшыя й размовы няма) з-за адсутнасьці альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ды засільля ілжывай дзяржаўнай прапаганды аб палітычным перасьледзе іншадумцаў ведае далёка ня кожны.
Наша акцыя таксама зьвязана з крымінальнай справай, узбуджанай супраць лідэраў Маладога Фронту. Мы зьвяртаемся да ўсіх сьвядомых людзей з просьбаю праявіць салідарнасьць і падпісацца пад адпаведнай заявай."
[9 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ!!!
У сувязі зь крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту мы просім усіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам да сілавых органаў з патрабаваньнем спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.
Пайсьці на такі крок нас прымушае адказнасьць за тое, што падобныя крымінальныя справы бліжэйшым часам будуць узбуджаныя ў адносінах да іншых дэмакратычных арганізацыяў. Зьмяніць сытуацыю можа толькі салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратычнага руху.
Таму мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарную пазыцыю - падпісацца пад разьмешчаным ніжэй зваротам.
[8 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НЕ ЖАДАЕМ!
Пад час інаўгурацыі Лукашэнкі, выбары якога не былі прызнаныя цывілізаванымі краінамі сьвету ў Салігорску сябры Маладога Фронту правялі акцыю непрыняцьця самаабвешчанага прэзыдэнта.
Па горадзе былі развешаныя знакавыя "чорныя меткі".
Гэтая цынічная і наглая падзея, што адбывалася ў асяродьдзі асобаў "набліжаных да імпэратара" і нечым нагадваючая "каранацыю" ў месцах, дзе зараз знаходзяцца многія палітычныя апанэнты каранаванага, ня можа не абразіць нармалёвага чалавека. Таму мы не маглі застацца абыякавымі і выказалі сваё "НЕ!" самадарству, што адбываецца ў Беларусі. І самае галоўнае, што нашае "НЕ!" с кожным днём расьце і мацнее.
Таму мы й ўпэўненыя ў нашай хуткай перамозе! Фотарэпартаж...
[9 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НА ВОЛЮ ВЫЙШЛІ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Ноччу з турмы на вуліцы Акрэсьціна вызваліўся сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Сяржук Гудзілін.
Уноч на суботу каля спэцпрыёмніка-разьмяркавальніка сабраліся больш за 200 чалавек, каб сустрэць актывістаў дэмакратычнага руху, якія адсядзелі пятнаццацісуткавы арышт пасьля штурму намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы.
Актывісты Маладога Фронту разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг з сымболікай руху й гучным скандаваньнем сустракалі сваіх паплечнікаў.
[8 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЬВІТАНЬНЕ ПА ТЭЛЕВІЗАРЫ
|
|
|
ІЗАЛЯЦЫЯ
Павал Севярынец, які адбывае пакараньне ў вёсцы Малое Сітна на Полаччыне быў вымушаны правесьці больш тыдня ў ізаляцыі. Перад самымі выбарамі Паўла хацелі абвінаваціць у крадзяжы бензапілы але пасьля абвінавачваньне перакваліфікавалі на "брудную лаянку". Аднак судзьдзя Ягорава адмовілася судзіць Паўла. Тым ня меньш Севярынца фактычна ізалявалі. Яго перавялі ў асобны пакой у інтэрнаце і падсялілі дзьвух міліцыянтаў зь Ветрына і Віцебска, якія адсочвалі кожны крок Паўла. На шашы паміж малым Сітна і Полацкам дзяжурыла ДАІ, якая спыняла кожную машыну і заварочвала ўсіх, хто ехаў да Паўла. Таксама цягам мінулага тыдня да Паўла асабіста прыязджаў начальнік выкананьня пакараньняў Шлыкаў а таксама высокае міліцэйскае і КГБ-шнае начальства зь Віцебску і Менску. Толькі сёньня раніцай ізаляцыя Паўла была зьнятая і заўтра яму дазволілі выйсьці на працу.
[8 красавіка 2006]
Паводле www.seviarynets.net |
|
|
АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ ПРАД'ЯЎЛЕНА АБВІНАВАЧАНЬНЕ
Крымінальная справа супраць аднаго зь лідэраў Маладога Фронту Артура Фінкевіча, затрыманага ноччу 30 студзеня ў Менску за напісаньне палітычных графіці, перададзеная ў першамайскі суд Менску.
Пракуратура прад'явіла абвінавачаньне Артуру па часцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу за "злоснае хуліганства". Асаблівую занепакоенасьць выклікае тое, што ўлады інкрымінуюць Фінькевічу нанясеньне ўрона памерам 35 мільёнаў рублёў.
Ужо два месяцы Артур Фінкевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на Валадарскага. Сьледчыя органы наўмысна кваліфікуюць напісаньне палітычных графіці выключна ці злоснае хуліганства.
[7 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
СЯРЖУК МАРЧЫК ПАКАРАНЫ ШТРАФАМ У 500 ТЫСЯЧ РУБЛЁЎ
6 красавіка лідэр баранавіцкага Маладога Фронту Сяржук Марчык пакараны адміністратыўнай камісіяй Баранавіцкага гарвыканкама за расклейку 10 сакавікаагітацыйных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча й ўлётак з заклікам падтрымаць акцыю 19 сакавіка й выйсьці на кастрычніцкую плошчу Менску.
[7 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ БЫЎ ВЫМУШАНЫ ВЯРНУЦЦА Ў МАЛОЕ СІТНА
Асуджаны за арганізацыю масавых беспарадкаў 18-19 кастрычніка 2004 году палітык Павал Севярынец сёньня быў вымушаны вярнуцца на месца адбыцьця пакараньня.
У сераду Павал атрымаў законны чатырохдзённы адпачынак дзеля таго, каб наведаць бацькоў у Віцебску.
Але, 6 красавіка начальнік ветрынскай спэцкамэндатуры загадаў Севярынцу вярнуцца ў Малое Сітна да 14 гадзінаў пятніцы.
Павал зьвязвае такі нечаканы крок уладаў у першую чаргу з крымінальнай справай супраць Маладога Фронту, а таксама маючай адбыцца заўтра лукашэнкаўскай інагурацыяй.
[7 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
САЛІГОРСКІ МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАЦЯГВАЕ ВАНДРОЎКІ
|
У мінулы ўік-энд актывісты Салігорскага Маладога Фронту здзейсьнілі чарговы тур па нацыянальных гісторыка-культурных каштоўнасьцях Беларусі.Падарожжы па беларускіх замках, касьцёлах, царквах адзін з найбольш улюбёных відаў актыўнага адпачынку і пазнавання роднага краю. За гэтым разам рабятам удалося пабываць у Косаўскім і Ружанскім замках, Жыровіцкім манастыры, пабачыць Белую Вежу ў Камецы, прыгажэйшыя храмы на слонімскай, кобрынскай і пружанскай землях.
Актывіст Маладога Фронту Аляксей Валабуеў распавядае, што гэткія вандроўкі вельмі карысныя для чалавека, які намагаецца пераменаў у нацыянальнай і духоўнай сьвядомасьці нашага народа.
A. Валабуеў: "Толькі тут можна адчуць усе пераграды і цяжкасьці на шляху беларусаў к свайму самавызначэньню, на шляху к сваёй свабодзе. Нам было вельмі важна зрабіць гэты тур менавіта зараз, пасля ўсёй гэтай давыбарчай, выбарчай і пасьлявыбарчай напругі. Набрацца новых сілаў, моцы для далейшай барацьбы. А гэта, на наш погляд, найлепшы спосаб." ФОТАРЭПАРТАЖ...
[7 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
УСЁ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА
|
Ня гледзячы на паствыбарчыя рэпрэсіі і допыты актывістаў моладзевых рухаў у Салігорску мясцовыя сябры Маладога Фонта не спыняюць сваёй дзейнасьці.5 красавіка а палове шостай гадзіны вечара, менавіта ў гадзіну-пік, маладафрантоўцы павесілі нацыянальны белачырвонабелы сцяг вялікага памеру на пяціпавярховай "хрушчоўцы", што знаходзіцца на вуліцы Леніна ў цэнтры горада.
- Праз 50 хвілін прыехалі міліцыянты, залезлі на дах і скруцілі сьцяг. 50 хвілін здаецца малым часам, але ж за гэты час многа салігорцаў звярнулі на гэтую падзею ўвагу. І нам здаецца, людзі зразумелі, што ЎСЁ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА. Улады, павінны зразумець гэта так сама. А нашай "доблеснай" міліцыі, наогул, ганьба. Як жа, ажно 50 хвілін у цэнтры горада правісеў не саўковы сьцяг, павешаны, напэўна, наркаманамі ды малалетнімі алкаголікамі. Мабыць, ужо атрымліваюць по шапцы за сваю маруднасьць ды заводзяць чарговую крымінальную справу аб злосным хуліганстве. Думаюць, вось закрыем якога-небудзь "злоснага" апазыцыянэра гадоў на шэсьць, дык "бацька" медаль дасьць.
Аднак, не атрымаецца! Бо ЎСЁ, сапраўды, ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА і хутка прыйдзе час аказваць за свае злачынствы! ФОТАРЭПАРТАЖ...
[6 красавіка 2006]
Прэс-служба Салігорскага Маладога Фронту |
|
|
ПА КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ ДАПЫТАНА БОЛЬШ 50 ЧАЛАВЕК
Допыты актывістаў Маладога Фронту адбыліся ў Менску, Жодзіна, Баранавічах, Магілёве, Горадні, Лідзе, Нясьвіжы, Бабруйску й Барысаве.
На допытах рэгіянальным актывістам Маладога Фронту супрацоўніці Камітэту дзяржазнай бясьпекі задаюць пытаньні пра датычнасьць да справаў арганізацыі й пагражаюць перасьледам паводле крымінальнай справы, узбуджанай на Зьміцера Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сержука Лісічонка й Алега Корбана.
У звязку з гэтым Малады Фронт патрабуе ад уладаў неадкладна спыніць крымінальны перасьлед моладзевых актывістаў, якія дзейнічаюць паводле міжнароднага права й выключна мірным шляхам дамагаюцца дэмакратычных пераменаў ў Беларусі.
[5 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
УЛАДА БАІЦЦА СПЕКТАКЛЮ "ТУТЭЙШЫЯ"
У сераду актывісты Маладога Фронту заплянавалі наведаць пастаноўку твора Янкі Купалы "Тутэйшыя", якая павінна была адбыцца ў Купалаўскім тэатры. Але ўвечары стала вядома, што спэктакль адменены.Адміністрацыя тэатру адмовілася даваць якія-небудзь тлумачэньні сваім дзеяньням. Ёсць інфармацыя што пастаноўка была адменена ў сувязі з падрыхтоўкай Кастрычніцкай плошчы да інагурацыяй Лукашэнкі, што мае адбыцца у суботу 8 красавіка.
[5 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
КРЫМІНАЛЬНЫЯ СПРАВЫ ПАД ЧАС ВЫБАРАЎ - ПОЎНЫ СПІС
|
|
|
СЁНЬНЯ ПРАДСТАЎНІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ ПЕРАДАЛІ ЗВАРОТ ДА ЭЎРАПЕЙСКІХ КРАІН І ЗША
Сябры Маладога Фронту сёньня перадалі звароты ў абмасады Эўрапейскіх краін і ЗША. Зварот у якім яны просяць не змяняць сваёй пазыцыі да самаабвешчанага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наста Палажанка: "Мы жадалі прадэманстраваць гэтым зваротам што ў Беларусі існуе моладзь, якая ў адрозненьні ад халуяў з БРСМу ў большасьці сваёй ня згодна з фальсіфікаванымі выбарамі і якая зараз за сваю ўласную думку знаходзіцца за кратамі на Акрэсьціна". Пад час перадачы звароту каля амерыканскай амбасады, была спроба затрымаць трох актывістаў Маладога Фронту. Ніжэй прпануем тэкст зварот:
Зарот палітзьняволеных з Акрэсьціна
[3 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
Гарадзенскіх сябраў “Маладога Фронту” пачалі турбаваць супрацоўнікі КДБ
Студэнтку беларускай філялёгіі Гарадзенскага унівэрсытэту Вольгу Палуйчык дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе “Маладога Фронту”, распачатай у сталіцы.
Яна расказала, што гутарка адбылася ва ўнівэрсытэцкіх сьценах, двух супрацоўнікаў КДБ цікавіла, як яна пазнаёмілася з маладафронтаўцамі, хто ўваходзіць у арганізацыю на Гарадзеншчыне, а таксама адносіны з Яўгенам Скрабутанам, якога нядаўна выключылі з унівэрсытэту за каляндарыкі са здымкам А.Мілінкевіча.
Пратакол допыту дзяўчына падпісваць адмовілася. Ёй вядома, што на допыт выклікалі яшчэ двух студэнтаў унівэрсытэту.
[1 красавіка 2006]
Паводле Радыё Свабода |
|
|
|
|
|
САЛІДАРНАСЬЦЬ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ
У сувязі з крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту мы просім усіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам з патрабаваньнем спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.
Мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарнасьць -- падпісацца пад зваротам, а таксама раздрукаваць яго і падпісаць усіх тых, каму неабыякавы лёс маладафронтаўцаў!
|
|
|
|
СТАНЬ ПОБАЧ!
Далучайся да Маладога Фронту ці сам ствары моладзевую суполку ў сваім горадзе, раёне або навучальнай установе!
Адчуй дух свабоды й салідарнасьці!
Стань побач з намі! Дзейнічай!
Velcom 130-72-47, MTC 276-18-77
e-mail: mfrontbelarus@yahoo.com
|
|
|
АРХІЎ НАВІНАЎ ЗА САКАВІК
ФОТАЗДЫМКІ 19 САКАВІКА
ФОТАЗДЫМКІ 20 САКАВІКА
ФОТАЗДЫМКІ 21 САКАВІКА
ФОТАЗДЫМКІ 22 САКАВІКА
ФОТАЗДЫМКІ 25 САКАВІКА
|
|
|
|
26 КРАСАВІКА - 18.00 КАСТРЫЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА
26 красавіка на Чарнобыльскай АЭС адбылася страшная трагедыя, якая ўнесла жыцьці тысячаў беларусаў. Камуністычныя ўлады краіны Саветаў, прытрымліваючыся сваёй базуючай каштоўнасьці - хлусьні, жадалі схаваць праўду ад свайго народу. Але дзякаючы шырокаграмадзкаму супраціву, арганізаванаму дэмакратычнымі сіламі пасьля аварыі, схаваць праўду неўдалося і людзі паўсталі супраць антычалавечае ідэалёгіі, якая незважаючы на людзкія лёсы жадала захаваць толдькі сваю ўладу.
Праз дваццаць год пасьля аварыі Лукашэнкаі, як і ягоныя камуністычныя куміры, жадае схаваць праўду ад свайго народу, забараняючы дзецям выязжаць на аздараўленьне ў краіны Захаду (зазначаючы, што "моладзь падпадае пад дрэнны заходні ўплыў"), прымушаючы студэндаў дзяржаўных вышэйшых навучальных установаў адпрацоўваць у чарнобыльскай зоне, а ў вадным зь сваіх апошніх выступаў увогуле заявіў, што зараз у Беларусі ўжо няма ніякіх наступстваў Чарнобылю.
Таму мы запрашаем усіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, выйсьці 26 КРАСАВІКА Ў 18.00 НА КАСТРЫЧНІЦКУЮ ПЛОШЧУ!
Скачаць і раздрукаваць улётку...
|
|
|
|
НАПІШЫ ЛІСТ ПАЛІТЗЬНЯВОЛЕНЫМ
Павал Севярынец, 211656, Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная, 11
Артур Фінькевіч, 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 |
|
| |
| | | | |
|
| | |