Крэмянецкаму — таксама 7 сутак

Крэмянецкаму — таксама 7 сутак

28 красавіка маладафронтаўца Зьмітра Крэмянецкага суд Савецкага раёна Менску прысудзіў да арышту, як і Уладзімера Яроменка ў пятніцу.

Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Зьмітру прыпісалі дробнае хуліганства, нібыта ён перад будынкам суда размахваў рукамі й лаяўся матам.

Суд адбыўся ў суботу днём, бо за працоўны дзень пятніцы асудзіць абодвух маладафронтаўцаў не пасьпелі — Уладзімера Яроменка судзілі апошнім, пасьля 18:00.

Зьміцер Крэмянецкі разам зь Уладзімерам Яроменкам прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў — Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Крэмянецкага й Яроменка перад будынкам суду.

Падзяліцца:

Каментары