Ксяндза Лазара выпусцілі з СІЗА КДБ

Ксяндза Лазара выпусцілі з СІЗА КДБ

«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ.Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ».    (паводле catholic.by)

Лукашэнка, якi на ўвесь свет лямянтаваў аб “каталiцкiм шпiёне”, зноў аблажаўся. Не шпiён, цяпер толькi памагаты! Ну насамрэч, чаго з падазронымi размаўляць, навошта дапамагаць людзям (тым больш замежным). Трэба адмовiцца ад бiблейскiх запаветаў не дапамагаць блiжэйшаму — а хуценька данасiць ў КДБ. Не важна на каго: суседа, жонку, вернiка… Данось i спi супакойна! Калi ж не дазваляе сумленне альбо зарок, ці калі данесьціі няма аб чым  — чакай ўначы чорны варанок.

Падзяліцца:

Каментары