Курапаты: жалобная акцыя ў сьвяточны час

Курапаты: жалобная акцыя ў сьвяточны час

Сёньня а 17-й гадзіне адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня ахвяраў рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

У гэты перадсьвяточны час, на жаль, людзей сабралося ня так шмат, але яны, як заўсёды, запалілі зьнічкі, усклалі кветкі да крыжоў у памяць нашых загінулых продкаў, тых шматлікіх людзей, якіх расстрэльвалі на гэтым і многіх іншых мейсцах нашай Бацькаўшчыны. Неабыякавыя людзі, што сабраліся ў гэты дзень у Курапатах, пад наглядам 6 міліцыянтаў прасьпявалі беларускі нацыянальны гімн Магутны Божа, а таксама памаліліся разам за нашу краіну й ейную сьветлую будучыню.

На думку маладафронтаўцаў, неабходна памятаць гэтыя жудасныя падзеі й ушаноўваць падобным чынам памяць забітых продкаў, каб гэта ізноў ніколі не паўтарылася.

Пасьля малітывы ўдзельнікі акцыі паехалі сустракаць сутачнікаў, каторыя вызваліліся пасьля суткавых арыштаў за акцыю 19 сьнежня ў гадавіну Плошчы.

Падзяліцца:

Каментары