Кватэра былой актывісткі МФ у аблозе!!!

12.10.2011:11:14
0
1 461
Навіны, Рэгіёны
,
Кватэра былой актывісткі МФ у аблозе!!!

Усё сённешнюю раніцу ў аблозе знаходзілася кватэра былой актывісткі Горадзенскага МФ Волькі Камягінай, дзе яна знаходзілася разам з 4-гадовым сынам.

У двары дома з раніцы цікаваў бусік, невядомыя спрабавалі ўвайсці ў кватэру каля 8.00. Адразу пасля таго, як перасталі званіць у дамафон, раптам патэлефанавалі з пошты: “Забярыце замоўны ліст…”

Адразу пасля тэлефанаванняў незалежным журналістам, бусік разам з людзьмі ў цывільным знік ў невядомым напрамку…

Нагадаем, што Вольга нядаўна “асмелілася” выкласці ў блог сваю тэлефонную размову з чэкістам, які ўпарта хацеў вызваць яе на размову ў будынак КДБ, як мяркуе Вольга — з нагоды ўдзелу ў т.зв. “маўклівых серадах”.

 

Падзяліцца:

Каментары