МАЛАДЫ ФРОНТ УСКЛАДЗЕ КВЕТКІ НА МАГІЛУ ВАСІЛЯ БЫКАВА

МАЛАДЫ ФРОНТ УСКЛАДЗЕ КВЕТКІ НА МАГІЛУ ВАСІЛЯ БЫКАВА

8 траўня актывісты Маладога Фронту і СПК «Ваяр» ускладуць кветкі на магілу народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Гэтае рашэньне было прынятае на нарадзе актывістаў дзьвюх арганізацый у Менску.

— Восьмае траўня абрана невыпадкова, — кажа адзін з удзельнікаў нарады. — Менавіта гэтая дата зьяўляецца Днём перамогі. Гэтак сьвяткуюць ва ўсім сьвеце. Толькі ў некаторых краінах былога СССР Дзень перамогі адзначаюць 9 траўня, бо, калі падпісвалася Акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі, у Савецкім Саюзе было ўжо 9 траўня. Там былі і яшчэ некаторыя акалічнасьці. Але галоўны сэнс у тым, што падпісана капітуляцыя была ўсё ж 8 траўня.

Збор для ўдзельнікаў мерапрыемства абвешчаны ў нядзелю, а 9:30 ля помніка Францішку Скарыне (ст. мэтро «Ўсход»). Пажадана, каб вопратка была спакойных адценьняў (чорны, шэры і да таго падобныя) і бяз шортаў. Неабходна мець пры сабе кветкі. Ад помніка Францішку скарыне рушым да Ўсходніх могілак, дзе кожны зможа зачытаць які-небудзь твор пісьменьніка.

Удзел у мерапрыемстве можа прымаць кожны, хто жадае.

Падзяліцца:

Каментары