Аляксандр Ластоўскі намінаваны на прэмію “Люблю Беларусь”

Аляксандр Ластоўскі намінаваны на прэмію “Люблю Беларусь”

Аляксандр Ластоўскі — відаць першы “міліцэйскі” прэсавы сакратар, які не абмяжоўваецца стандартнымі прэс-рэлізамі ці брыфінгамі. Зьяўляецца намінантам прэміі “Люблю Беларусь” у катэгорыі “журналістыка”. Ён вядзе аккаунты ГУУС Менгарвыканкаму ў сацыяльных сетках, якія, між іншым, сталі досыць папулярнымі. Апроч публікаваньня хронікаў міліцэйскіх будняў, Ластоўскі кантактуе з карыстальнікамі і па магчымасьці адказвае на пытаньні, нават і не самыя зручныя.

Падчас летніх акцыяў пратэсту ён дапамог некалькім затрыманым журналістам ды праваабаронцам пазьбегнуць арышту. А ўвосень нават зьявілася інфармацыя, што Ластоўскі працягвае займаецца журналістыкай і па-за працай: стварыў сайт “Народныя навіны”, дзе, дарэчы, не настолькі лаяльна ставіцца да ўлады і публікуе крытычныя матэрыялы.

Зрэшты, намінаваньне Аляксандра Ластоўскага ня ёсьць індульгенцыяй, але спробай падкрэсьліць важнасьць і небахонасьць уменьня гаварыць адзін з адным, нават калі жыцьцё ставіць нас па розныя бакі. Асноўны крытэр да намінантаў, як вынікае з назвы прэміі, любоў да Беларусі.

http://14by.info/journalism/lastouski.html

Падзяліцца:

Каментары

  1. Holla, Camrade! (Feb 18, 2012:11:59)Адказаць

    Ну вот! А то усякія дзіструкціўныя іліменты гаварат, што міліцыя не с народам