Лялькі для жонак і маці палітвязняў

Лялькі для жонак і маці палітвязняў

Дзяўчаты з Горадзенскага МФ зрабілі серыю народных лялек “на добрую вестку” для маці і жонак палітвязняў. Майстарклас давала Вольга Камягіна.

“У славянскай народнай традыцыі лялька-“званочак” вешалася ў хаце калі муж ці бацька зыходзіў на вайну, — распавядае Вольга Камягіна, — На мой погляд у выпадку з палітвязнямі сітуацыя шмат у чым падобная”

Лялькі будуць перададзены родным палітвязняў таксама з нагоды “Дня маці”, які святкуецца 14 кастрычника, які прымеркаваны да праваслаўнага свята Пакрова.

Вольга Камягіна — у мінулым актыўная дзеячка Градзенскага МФ, а зараз майстар-рамеснік.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Oct 13, 2011:13:04)Адказаць

    Якія дзяўчаты малайцы! Вельмі добрая ідэя!