Ляпіс Трубяцкі: «Ня быць скотам» (відэа)

Ляпіс Трубяцкі: «Ня быць скотам» (відэа)

7 лістапада адбылася прэмьера новага кліпу гурта «Ляпіс Трубяцкі» — «Ня быць скотам». Гэта першы сінгл з будучага альбому «Ляпісаў» і першая песьня ў гісторыі гурта, напісаная яе лідэрам Сяргеем Міхалком на вершы іншага аўтара клясыка беларускай паэзіі Янкі Купалы.

Верш Купалы пад назваю «Хто ты гэткi?» (1908) пачаў гучаць на канцэртах «Ляпісаў» з сярэдзіны 2010 году. Гэтыя 16 радкоў, складзеныя з 8 пытаньняў і 8 адказаў, Сяргей Міхалок чытаў у ліку іншых сваіх любімых вершаў у перапынках паміж сьпевамі. А ў верасьні 2011 г., на канцэрце ў Санкт-Пецярбургу, “Ляпіс Трубяцкі” упершыню выканаў песьню «Ня быць скотам», напісанную на тыя самыя вершы Купалы.

«Я доўга ня мог падступіцца да гэтага верша, бо тут у некалькіх радках закладзены эпас і гісторыя цэлага народу, — распавядае Сяргей Міхалок. — Мяня трэсла, што вершы, напісаныя шмат гадоў таму, каторыя былі ў той час злабадзённымі і сфакусаванымі на рэальным жыцьці, і сёньня гучаць вельмі актуальна. Пацешна, што Купала можа падказаць усім беларусам, што рабіць і як жыць тут і цяпер прычым падказвае лепей, чым любыя прамовы сучасных палітыкаў».

Песьня «Ня быць скотам» стала первшай ластаўкай з будучага альбому «Ляпіса Трубяцкога», каторы выйдзе ў 2012 годзе. Як і папярэднія чатыры кружэлкі гурта, гэты сьпеў быў запісаны ў Кіеве, і там жа «Ляпісы» зьнялі на яе відэакліп. Рэжысэром роліку стаў Аляксандар Сьцяколенка, які дагэтуль зьняў «Ляпісу Трубяцкому» кліпы «Я веру» (непальская вэрсія) і «Прынцэса». У новым відэа музыкі гурта ўвасабряюцца ў вобразе людзей працы пачатку 20 стагодзьдзя: працоўных, сялянаў, разначынных інтылігентаў, каторыя ў фінале хорам скандуюць «Ня быць скотам!».

«Я сьвядома зьмяніў назву песьні, — тлучыць Сергей Міхалок. — У нас яна называется «Ня быць скотам», а не «Хто ты гэткi?», як арыгинальны верш Янкі Купалы. Таму што для мяне зараз «Ня быць скотам» — то бок, ня быць бязмоўнай скацінаю, жуйнай жывёлаю, абыякавай да ўсяго, што адбываецца навокал і задаволеным зьмесьівам сваёй кармушкі — гэта ўвогуле галоўны дэвіз. Я нават сабе татуіроўку зрабіў з гэтым выразам — на жываце».

Падзяліцца:

Каментары