Легіён Джонаў Сільвераў

Ўсім прывітанне ад Джона Сільвера! Напраўду, не здзіўляйцеся. Вы ж ведалі, што я яшчэ вярнуся. Не думалі, што так хутка? Дык добра! Я наогул сыходзіць не збіраўся, але, як часта любіць гаварыць беларуская міліцыя: Мы вас не затрымліваем, мы толькі хочам пагаварыць. Ну вось нешта мы загаварылiся. Ай, ну ўсё! Знову не пра гэта!

Карацей, дзецюкі. Тут мяне думаюць гэтыя падсцілкі чырвонага Крамля судзіць ну і трохі Вас папалохаць. Маўляў, паглядзі, посціў гэтак жа, як ты, каментары ў інтэрнэце, а цяпер ён кільку гнілую есць на нарах. Так-так, хлопцы, гэта я пра вас. Маім арыштам хочуць прыстрэліць двух міленькіх зайчыкаў, тых, хто газ і нафту па нашых трубах перапраўляе нам і Еўропушцы, а так жа, табе, дарагі чытач, каб ты не дай Бог блог сабе не завёў і меркаваньнтіце сваё паганенькае, на іхнюю думку, нікому не расказваў. Ладна, з гэтымі трубамі, але ты ж, чувак, ня падвядзі! Кілька гнілая яна, ведаеш, якая непрыемная?

Карацей, судзяць мяне паскуды ні за што, дык яшчэ і суд робяць закрытым. А тут ужо наогул усё проста. Ну хто паверыць у глупства пра экстрэмізм і парнаграфію? Ну добра, гэтыя, з Ленты.Ру яны павераць, што не толькі яны парнаграфію ставяць, але і я магу, але экстрэмізм-та, экстрэмізм-та навошта? Я ж прыстойны! Я нават у выбарах ні разу не ўдзельнічаў! Дарэчы, як вам жывецца з новымі парламентарыямі ад апазіцыі? Яны хоць прыгожанькія? Ну добра-добра.

Ну карацей, вы разабраліся. Судзіць мяне хочуць закрыта, таму што вушы і вочы здаровага чалавека такога абвінавачвання не вынесуць. У адрозненні ад суддзі, чые да ўсяго прызвычаіліся. І мне нават часам здаецца, што ім усё гэта падабаецца вельмі. Але мы-то з вамі здаровыя. Ну вы-та насамрэч, бо вы ж кільку гнілую цяпер не ясце.

Я не ведаю, што яны вырашылі зрабіць са мною. З прычыны лібералізму, што ў вас разгуляўся, прагнозы могуць быць суцяшальныя, тыпу абмяжуюцца тым, што я адседзеў. Але паколькі логіцы нічога тут не падпарадкоўваецца, могуць паказаць на мне, што не добра на Расеюшку обзываться, яна ж старэнькая, яна ж хварэе вельмі, яна ж можа грошыкаў не даць, і тады я жонку сваю абдыму не хутка, а мне б гэтага не хацелася, паколькі я вельмі сумую па ёй. Дык вось. Я хачу сказаць, што калі гадоў мне улепяць ня мала, вы не думайце, што Джон Сільвер замоўкне. Эдуард Пальчыс можа крыху адпачыць ад клавіятуры, вядома, але пыліцца ёй без справы ніхто не дасць.

І не шукайце ў маёй камеры сродкі сувязі, і ня абшуквацце маіх адвакатаў. Гэта піша не Эдуард, а Джон Сільвер. І я абяцаю. Мы – Сільверы, той пароды, якіх у пэўных жыццёвых сітуацыях становіцца ўсё больш і больш. І мы не раім нас пладзіць ў атмасферы рэпрэсій і турэмнай гнілі. Мы тады злыя і пішам больш і працуем больш рупліва.

Назаўжды Ваш, Джон.
1863x.com

v-gays

Падзяліцца:

Каментары