Лірыка. Вершы.


 

 

 

 

 

Уладзімер Яроменак. Турэмныя вершы.

 

 

Алесь Кіркевіч. Творчасьць: вершы, малюнкі

 

 

[ Зборнік хрысьціянскіх песень ]
[ Хрысьціянская паэзія ]
[Зянон-хоп. Паэма 2006 году (асьцярожна: расейская мова)]
[ Бібліятэка маладафронтаўца ]
[ Навіны зь вершамі на mfront.net ]

 

[   АСТАТНЯЯ  ЛІРЫКА   ] 

МАЛАДОМУ ФРОНТУ у дні народзінаў

Маладафронтаўцы!
Ваш голас чую
І перад вамі галаву сьхіляю
Вы —
Незабытая надзея тая,
Што мусіць ратаваць
Зямлю сьвятую.

Зямля завецца
Беларусьсю нашай.
Яна як маці просіць заступіцца.
Хай лёс не абміне вас
поўная чашай,
Дзе пераможцу дадзена напіцца.

Хоць да свабоды вузкая дарога,
Вам суджана
Яе зрабіць гасьцінцам.
І толькі той
Заслужыць ласку ў Бога,
Хто не дазволіць
панаваць чужынцам.

Фронт Малады,
З Народным Фронтам
Разам
У заўтра йдзі ў
Змагарніцкім хаўрусе!
Фронт Малады,
Ты будзеш першым сказам
У гімне Незалежнай Беларусі!

Народны паэт Беларусі, Рыгор Барадулін. 17 траўня, 1997 г. 

 *  *  *

МЫ ЗДАБУДЗЕМ ВОЛЮ!
Прысьвячаю «Маладому Фронту» і асабіста Зьмітру Дашкевічу

Нішчаць маладзёнаў –
Хлопцаў і дзяўчатаў,
Каб ня зналі волі,
Садзяць іх за краты.
Ды ня зломяць духу
Гэтых маладзёнаў,
Яны прагнуць волі
Богам ухвалёнай.
Быць таго ня можа,
Што не пераможам,
Разам з Божай Воляй
Здабыць Волю зможам!

Мікалай Кукса, Івянец

 *  *  *

Быццам мёртвы, стаіць у цішы
Сьпецпрыёмнік стары на Акрэсьціна,
У каго Беларусь у душы,
Тым знаёмая гэтая месьціна.

Крочаць па-за дзьвярмі крумкачы
На сьняданак абрыдлая сечка,
Лямпа зьзяе і ўдзень, і ўначы,
Зьзяе, як салідарнасьці сьвечка.

Толькі памятайце – не зламіць
Дух свабоды, жаданьне змагацца
Моладзь нашу цяпер не спыніць –
Мы даўно развучылісь баяцца!

Уладзімер г.Менск (МФ)

 *  *  *

МАЛАДОМУ ФРОНТУ

Спытаюць: дзе твая Радзіма ?
Дзе Беларусь, скажы, стары ?
Яна – дзе Павал мой,
Дзе Дзіма,
Дзе іх паплечнікі – сябры!

Камусьці чарка або скварка…
А ў іх бунтуе воляй кроў!
Што нават краты Валадаркі
Гартуюць зь іх валадароў!

Артур, Мікола, Павал, Дзіма…
Я вамі сёньня ганарусь!
Мая радзіна,
І Радзіма,
Мая, да скону, Беларусь!

Кастусь Севярынец

 *  *  *

ВЫБАР

Я жыву на гэтым сьвеце мала
Але я памятаю, што ад жыцьця ўзяла.
Памятаю першы свой крок,
Як пужаў мяне змрок.
Помню як хавалася ад маланкi,
I як з заплаканным тварам бегла да мамкi.
Памятаю матчыну калыханку,
Спеў птушак з самага ранку.
Як закахалася першы раз,
Не забуду я й школьны час
Да гэтае пары я шукала шлях праўдзiвы,
Ты шлях, на якi Бог дае мне сiлы.
Гледзячы на Беларусь, слоў у мяне не хапае,
Дзiкi боль душу й сэрца разьдзiрае.
Жывем нiбыта вайны чакаем,
Грошы толькi на зброю зьбiраем,
Судзiм усiх, а сябе ня бачым,
Па начам у цемры плачым
Але нiкому не патрэбны сьлёзы чалавека.
I так будзе да тых пор, да таго века
Пакуль на нашай зямлi сьвятой
Будзе правiць ганьба й разбой.
Пакуль народ будзе праз сьлёзы сьмяяцца,
Пакуль народ будзе адкрыць рот баяцца
Ты незалежнай ёсьць, была й будзеш!
Але сёньня за свабоду ты бiцца мусiш
I я зрабiла выбар свой:
Беларусь — я на заўжды с табой!!!

Веранiка г.Ліда (МФ)

 *  *  *

Беларускі брат прачнiся!
Ад доўгага сну абудзіся!
Расплюшчы вочы свае,
Паглядзі як народ беларускі жыве.
Паглядзі, што з Радзімаю сталася
Што, убачынае не спадабалася?
А што ж ты убачыць хацеў?
Радасьць, багацьце, вясёлы спеў?
Дык колькі ж ты будзеш проста глядзець?
Колькі моўчкі будзеш прыгнёт і боль цярпець?
Уставай, узьнімайся, хопіць спаць!
Радзіма твая ня можа больш чакаць!

Веранiка г.Лiда (МФ)

 *  *  *

МАЛАДЫ ФРОНТ

Малады Фронт – шлях пераменаў,
Малады Фронт – паветра перамог.
Беларусь нашую падымем з каленаў!
З намі й вера, і праўда, і Бог.

Стужка чырвоная болю й крыўды
На белай і чыстай тканіне Хрыста.
Прыгнёт і хлусьня нам дагэтуль абрыдлі…
Паўстань, Беларусе!
Прачніся, зямля!

Мы ўстанем у ланцуг за веру й праўду,
За сьпінамі нашымі будзе народ.
У палон не дадзім наша вольнае заўтра,
Свой розум і думкі ня кінем ў астрог.

Мы разам, мы верым і мы пераможам,
Да волі мы выбралі правільны шлях!
І гімнам зайграе “Магутны Божа”,
І будзе ўзьняты белы наш сьцяг.

Наста, Тацьцяна г.Менск (МФ)

 *  *  *

Губляем свае карані,
Расейскім становімся людам
Не памятаем тыя дні,
Калі не былі мы прыблудам.
Калі прыязджалі паслы,
Калі вагу мелі ў сьвеце…
Мы ж у цэнтры Эўропы, сябры,
Хай ведаюць усе на планэце
Пра нашу культуру й мову,
Пра Мір наш і пра Нясьвіж,
І сьцяг пра наш бела-чырвоны,
Пра коньніка з мечам угары.
Хай знойдуцца новыя людзі,
Якіх шчэ ня здолеў спакус,
Хай будуць яны беларусы,
Хай скажуць: “ Жыве Беларусь! “

Тацьцяна г.Менск (МФ)

 *  *  *

МАЛІТВА

Адвядзі ад нас грымоты.
Уратуй нас ад самоты.
Дай нам мудрасьці стагодзьдзяў.
Навядзі на шлях, Гасподзе!
Зьберажы ад неразумных
уладароў
і дзён пакутных.
Сілы, моцы дай нам, Божа.
Выратуй!
Не ты, дык хто ж?
Сьвяты дух, Айцец ды Сын.
Сьветлых дзён нам дай.
Амін.

Тацьцяна г.Менск (МФ)

 *  *  *

Я ведаю: будзе бруд.
Як жа ў наш час і без бруду?
Ды будзе й сумленны люд,
І я з гэтым людам буду.

Я ведаю: будзе страх.
Як жа ў наш час і без страху?
Ды будзе й салодкі смак –
Жыцьцё не бывае без смаку.

Я ведаю: будзе боль.
Як жа ў наш час і без болю?
Ізноў будуць сыпаць соль,
Зноў будуць дражніцца воляй.

Я ведаю: будзе сьвятло.
Бо цемры ня быць бясконцай,
І ў роднае наша акно
Нарэшце загляне сонца.

Тацьцяна г.Менск (МФ)

 *  *  *

ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ, МАЮ МІЛУЮ…

За рэчкі, палі ды лясы.
Усіх беларусаў люблю я
За белыя іх валасы.
Таксама за вочы блакітныя,
Якія мы бачым паўсюль.
Люблю Беларусь маю мілаю
За родную мову сваю,
Якую запяматаў кожны,
І нават жартуе зь яе.
Люблю Беларусь маю мілую
За добрых, прыгожых людзей,
Якія жывуць і працуюць
На блага нашых дзяцей.
Люблю Беларусь маю мілаю
За вольную моладзь сваю,
Якая жадае свабоды,
І супраць жыцьця ў дрыгве.
Люблю Беларусь маю мілаю
За любы сьцяг краіны маёй,
Якого баяцца як хвору
І травяць чырвона-зяленай брудой.
Люблю Беларусь маю мілаю
За тое,што я тут жыву.
І буду змагацца я далей,
За лепшую будучыню!

Уладзімер (МФ)

 *  *  *

МАЯ БЕЛАРУСЬ!

Мая Белая Русь..!
Сьпеў туманаў у застрэшках над хатаю,
Ціхі ветра павеў
І шырокая далеч лясоў…
Мая Белая Русь..!
Ты – і поле з бусламі цыбатымі,
Беларускі напеў
На завулках жыцьцёвых шляхоў.
Мая Чыстая Русь..!
Мілагучнаю моваю слаўная,
Ты свой шлях прадаўжай
І да сьветлага шчасьця ідзі!
Мая Чыстая Русь..!
Для народа будзь вольнаю хатаю.
Ты зьбірай ураджай,
Што на сьцежках тваіх прарасьце!
Я люблю, Беларусь,
Твой народ з непахіснаю вераю,
Я люблю тваю моладзь
Са сваім уяўленьнем жыцьця.
Я люблю Беларусь!
І ніхто аніякаю мераю
Той свабоды не зьмерыць,
Што табе пажадаць хачу я.

Вольга

*  *  *

Толькі прагнем любіць,
Прагнем вольнымі быць.
Хіба гэта чым шкодзіць камусьці?
Мы адказнасьць нясём,
У сьвет з надзеяй ідзём!
Хочам жыць для сваёй Беларусі!

Хочам жыць, працаваць,
У любові ўзрастаць,
Бараніць сваю мову заўсёды!
Каб ніхто не сказаў,
Што я моўчкі стаяў,
Калі іншыя клалі галовы

За свабоду сваю,
За свабоду маю,
За мой край беларускі гасьцінны.
Хай жыве Беларусь!
Хай жыве Беларусь!
Мая Бацькаўшчына і Радзіма!

Я малю да Хрыста,
Каб народ вольным стаў,
Каб у турмах ня гінулі людзі.
Захавай Беларусь,
Маю Белую Русь!
Хай квітнеючай, вольнаю будзе!

Вольга

 *  *  *

МАЛАДОМУ ФРОНТУ

Цi пачуеце людзi мяне вы?
Я да вас, беларуса? крычу.
Хоць бы хто ? гэтым сьвеце да? веры,
Для сябе я нiчога не хачу,

А хачу, каб пачулi маё слова,
Каб сабралiся ?сей грамадой,
Адчынiлi ? душы сваёй дзьверы,
Роднай, матчынай мове жывой.

Што я бачу! Нас болей i болей,
Цэлы нато?п у полi стаiць.
Чуеш гоман i рэчкаў і поля?,
Цёмны лес разам з намi шумiць.

Успамянеш тады грозных воя?,
Паглядзiш на матулiн абрус.
I ты пойдзеш да нас, у тое поле.
I знойдзеш ты там Беларусь!

Усеўлад г.Горадня (МФ)

 *  *  *

16 — ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ

На куртцы у мяне значок «Пагоня»
З выяваю сьвятога мне з дзяцiнства сьцяга.
Трымаю сьвечку на сваёй далонi,
Агонь яе крычыць усiм – Увага!
У Краiне нашай зьнiклыя ёсьць людзi,
Ёсьць краты, за якiмi сядзяць вязьнi.
Але ж нядоуга шчэ гвалт адбывацца будзе,
Злачынца панясе за усё адказнасьць!
Ня будзе лiтасьцi, зямной i Божай,
Тым карнiкам, што нiшчаць моладзь нашу,
Я веру – Справядлiвасьць пераможа,
Таму я свае «Не!» сказаць адважыу,
Я не жадаю быць мауклiвым сьведкам
Хлусьнi, запужваньня, знявагi, здзекау
I у гонар тых я ускладаю кветкi,
Хто быу I застаецца Чалавекам!
З рашучасьцю у сэрцах наперад разам крочым,
Каб нам здабыць Свабоду, каб разам усьмiхацца!
I мы узгадаем тых, каго няма на Плошчы,
Памолiмся за iх!!! Бо сёньня ёсьць 16 (Шаснаццаць!)

Вадзiм Мова г.Менск (МФ)

 *  *  *

ПАСЬВЯЧЭНЬНЕ СЯБРАМ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Сябра! Мы поплеч з Табою iдзем
Свабодзе насустрач i сьветламу лёсу.
Лепей Краiны няма анiдзе,
Лепей за роднае Беларусi.
Шчасьця пазбавiць жадаюць наш Край,
Ды вараньнё мкнецца сонца украсьцi.
Сябра! Трымайся дый песьню сьпявай,
Бо Беларусь — наша сонца i шчасьце!
Наша Айчына, адзiны наш дом,
Дзе Беларусам быць — гонар вялiкi,
Дзе сакавiцкiм бо снежаньскiм днём
“Песьнi Каханьня” граць будуць музыкi.
Вера у Прауду i у Перамогу
Робiць нас мужнымi у барацьбе.
Для Беларусi здабудзем Свабоду,
Бо з намi Магутны наш Божа iдзе!

Вадзiм Мова г.Менск (МФ)

 *  *  *

ПРЫЗНАНЬНЕ БЕЛАРУСАЧЦЫ У ДЗЕНЬ СЬВЯТОГА ВАЛЯНЦIНА!!!

Вiтаю Цябе, гэтых дзён Чараунiца!
Беларускй зямлi прыгажосьць i сьвятло!
I у цемры начы зноу здаецца мне, быццам
Яркай зьзяючай зоркаю Сонца узышло.
Штосьцi сэрца мае зноу кранае пяшчотай.
Гэта усьмешка Твая – пацалунак Вясны.
Ружа-цуд сярод шэрай будзёнай сумоты,
Водар Волi, Надзеi у палоне зiмы.
Прыгажуня, iдзеш ты Каханьню насустрач,
Сьвет увесь натхняеш сваiм пачуцьцём!
I Табе я пяю гэты гiмн неумiручы,
I Табе назаужды ахвярую жыцьцё!

Вадзiм Мова г.Менск (МФ)

 *  *  *

МАЯ БЕЛАРУСЬ! 

Мова продкау маiх – Беларуская Мова,
Сымбаль роднай Краiны, у якой я жыву.
I з дзяцiнства твае мiлагучныя словы
Мне заусёды пяшчотай краналi душу.
Тыя песьнi, што чуу я калiсьцi ад мацi,
Пра прыгожы наш Край I свабодных людзей,
Буду дзецям сваiм я таксама сьпявацi
На цудоунейшай самай на Мове сваей!
Шмат у розных якiх пабывау я мясьцiнах,
Шмат што бачыу… Але ж толькi тым ганарусь,
Што я родам з блакiтных вазёрау Краiны,
Што гучыць нiбы Казка – МАЯ БЕЛАРУСЬ!!!

Вадзiм Мова г.Менск (МФ)

 *  *  *

РАЗВАЖАНЬНI ЛЯ АКНА (АЛЬБО – ВЯСНА IДЗЕ!) 

Ля акна маленькага покоя
З задуменнасьцю на неба я глядзеў.
Нечым хвалявала неба тое,
Нешта абуджала ўва мне.
Шэрае, зацягнутае цалкам
Хмарамi – прадвесьнiкi Журбы.
Што Яны Краiне абяцалi,
Дзе 12 год няма Вясны!?
Беларусь! Цi будзе твой народзе
З Богам I сумленьнем у згодзе жыць?
Альбо кiне думкi аб Свабодзе
I працягне кайданы свае насiць?
Цi пальецца дзiунай сьветлай песьняй
Мова беларуская паусюль,
Каб яе вiталi як нявесту,
Каб не трэ было крычаць “Ратуй!”.
Цi у пашане будуць тыя людзi,
Што у няволi Волю несьлi нам?
Цi Краiну упрыгожваць будзе
Не турма, а сьвяты Божы Храм?
I цi зноў над Менскам залунае
Бел-чырвона-белы вечны сьцяг?
I цi здолее Радзiма дарагая
Стаць на свой на самастойны Шлях?…
Так стаяў я ля свайго аконца.
Неба думкi прыняло мае.
I раптоуна заблiшчэла Сонца –
То адказ быў – БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ!!!

Вадзiм Мова г.Менск (МФ)

 *  *  *

БРАТУ – МАЛАДАФРОНТАЎЦУ

Братка, паслухай, як ціха ўначы
Стогне ад болю краіна,
Разам мы здольныя дапамагчы
Збавіцца ёй ад рэжыма.

Братка, мы ўздымем з табою ўгару
Сьцяг беларускі, Хрыстовы,
Вочы расплюшчым народу свайму:
“Людзі, скідайце аковы!”

Ведай з табою навек мы браты
І Беларусь – наша маці
Наша сям’я – гэта ФРОНТ МАЛАДЫ
Будзьма жа разам мы , браце!

Братка, трымайся, мы здолем прайсьці
Праз перасьледы й краты,
Ведай, калі будзе цяжка ў жыцьці –
Побач плячо твайго брата.

Уладзімер г.Менск (МФ)

 *  *  *

Браты! Трымайцеся! Ідзе
Сапраўднае Свабоды дзень!
Яшчэ ўздых, нам толькі крок!
Крок напрасткі, але не ўбок.
Крок да сьвятла, крок да сябе.
Ратуйцеся, хто ў нудзе!
Мы пераможам – з намі Бог –
Ён дасьць зямлю для нашых но!
Мы з праўдаю – яна ёсьць сіла,
А сілу не загнаць у магілу!
А значыць жыць і Беларусі,
І збочыць з шляху не прымусяць!

Тацьцяна г.Менск (МФ)

*  *  *

БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!

Мы прыйдзем на Плошчу сёньня,
Каб разам адзначыць Падзею –
Дзень Беларускае Волi,
Народзiны нашай Надзеi.

На Плошчы iмя Калiноўскага
Адчуеш ты сэрцам, павер,
Вялiкае Княства Лiтоускае,
I Полаччыну, I БНР!
Краiны Дабра i Зьзяньня,
Краiны Культуры, Асьветы,
Краiны Сьвятога Змаганьня
За подых Свабоды паветра!

Краiны часоў тых мiнулых
Для нас зноу зьяуляюцца Мэтай.
Каб Край наш у вясну апранууся,
Ты памятай, Дружа, аб гэтым,

Што ёсьць Беларусь у нашых сэрцах,
У нашых жаданьнях, малiтвах,
Што дзеля Яе нам памерцi
Ня будзе нi страшна, нi крыўдна.

Што зноу тут, як продкi калiсьцi,
Мы мовай сваёй размауляем!…
Вясна зелянее лiсьце
I да жыцьця абуджае.

Таму менавiта ўвесну
Душа так жадае раздольля.
I льецца над Плошчай песьня –
БЕЛАРУСЬ УСЁ РОУНА БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!!!

Вадзiм Мова г.Менск (МФ)

 *  *  *

Мы павінны аб”яднацца
За нашу родную краіну;
Павінны мы плячо ў плячо змагацца
І выратаваць любую Радзіму!

Каб жылі ў шчасьці нашы дзеці
Ўзняўся бел-чырвона-белы сьцяг;
каб ацаніў яго сьвятло народ
І зноў пойшоў у Вялікі Беларускі шлях…

Каб зноў пачуці родну мову
І не цураўся яе Беларус;
Каб вызваліці родную краіну
Павінен кожны аб’ядноўвацца ў хаўрус.

Мы павінны аб’яднацца
За нашу родную краіну;
Павінны мы плячо ў плячо змагацца
І выратаваць любую Радзіму!

Алесь Травень

 *  *  *

Прысьвячэньне Зьмітру Дашкевічу й ўсім палітвязьням, якія былі й ёсьць ў зьняволеньні з-за змаганьня за сваю Бацькаўшчыну.

Благаслаўлён будзе, той год ,
Калі ад кайданоў пазбавіцца народ,
І будзе кожны вольны жыць.
Благаслаўлён будзе, той дзень,
Калі на волю выйдзе кожны палітвязень,
Які змагаўся за сваю краіну,
У турму папаў у цяжкую часіну.
Благаслаўлён будзь, той паэт,
Які ўздыме беларускі сьвет,
Змагацца будзе за свабоду,
Каб пачалося лепшае жыцьцё народу.

Алесь Травень

 *  *  *

НАПЕРАД!

О, дзецюкі Радзімы, наперад!
Настаў наш час крывавы,
На нас катаў раць ідзе,
Да сьцягаў грамадзяне.

Хоць мала нас , а катаў шмат
У нас толькі адзіны варыянт,
Да апошняй кроплі крыві будзем мы змагацца,
Але перад катамі не будзем мы сьхіляцца.

Магчыма ў гэтай бойцы мы памром…
Але памром за Беларусь,
Мы будзем змагацца з пагоняй у сэрцы
Клянусь, клянусь, клянусь.

О, дзецюкі Радзімы, наперад!
Настаў наш час крывавы,
На нас катаў раць ідзе,
Да сьцягаў грамадзяне…

Алесь Травень

 *  *  *

Па Беларусі ходзяць размовы,
Што ня будзе беларускай мовы…
Мова дзядоў — зьгіне…
Але я яе ,не пакіну,
Не прадам я родную мову
На якой стагодьдзямі вялі размову,
На якой Купала размаўляў
Та мова, якую кожны паважаў.
Ту мову, якая ў цяжкі год
Аб’ядноўвала ўвесь беларускі народ,
Аб ёй, я з пашанаю гавару,
І гэту мову, я пахаваць не магу.
Лепей зь ёю загіну…
Але я яе не пакіну.

Алесь Травень

[ Зборнік хрысьціянскіх песень ]
[ Хрысьціянская паэзія ]
[ Зянон-хоп. Паэма 2006 году (асьцярожна: расейская мова) ]
[ Навіны зь вершамі на mfront.net ] 

Падзяліцца:
Каментары

  1. Сваяк (Dec 01, 2013:17:47)Адказаць

    «Сны Солнца РА»
    Им издали кажется, что мы купаемся в золоте?
    Сердца их переполняет зависть…
    Они гордятся нашими успехами, как своими?
    Но даже не представляют, какую цену мы платим…

    Они желают поменяться с нами местами?
    Думают, что нам сказочно «повезло»!
    Порой мы пытаемся объяснить, но нас не слышат.
    Им кажется, что мы просто не ценим своего счастья.

    Они не знают, что…:
    Страх рождается раньше нас!
    Страх леденит наши сердца!
    И мы бьёмся, как будто в последний раз…
    И готовы идти до конца!!!

    Им кажется, что чем больше крови, тем сильнее крепость.
    Они забыли своих палачей.
    Они забыли, как в пору единства-
    Вместе с нами вкушали этот страх…
    Они забыли, что победить можно, лишь сплотившись.
    Что там, где страх рождается раньше нас,-
    Страх.., леденящий сердца!
    Мы будем биться, как будто в последний раз!
    И дойдём, непременно дойдём до конца…

    Нам больше не нужно будет шептать,
    Боясь быть не понятыми даже самими собой…
    Мы те, кто не стыдится своих помыслов.
    Единою Силой: мы новое солнце зажжём над страной!