Паштовая скрыня. Ліст да Зьмітра Дашкевіча

Паштовая скрыня. Ліст да Зьмітра Дашкевіча

На паштовую скрыню Маладога Фронту прыйшоў ліст, адрасаваны зьняволенаму Зьмітру Дашкевічу. Аўтар прасіў апублікаваць тэкст. Ён сам жыве не ў Беларусі, непакоіцца, што ліст з-за цэнзуры можа не патрапіць да Зьмітра, і абраў адкрыты фармат зварота да палітвязьня.

Добры дзень, Зьміцер!

Скажу шчыра: не заўсёды ведаю пра што напісаць Вам.  Пытацца пра Вашае жыцьцё неяк ня хочацца. Не таму, што гэта глупае пытаньне ці таму, што Вы на яго не адкажаце, а таму што адкажаце так нібыта гэта мы ў турме – будзеце спрабаваць падбадзёрыць, выказаць надзею. Але ўсім вядома, што турма ня месца для Вас і нічога добрага ў турме няма. Можна яшчэ расказаць Вам пра ўласнае жыцьцё, але гэта неяк таксама недарэчна – напэўна ж лепш, чым Вашае.

Але ёсьць адна рэч, якая будзе да месца – хачу Вам проста падзякаваць.

Мэта ўсіх дзеяньняў беларускага рэжыму за мінулы год былі не самыя рэпрэсіі супраць людзей, але рэпрэсіі толькі сродак, каб зьнішчыць Вас і такіх, як Вы. Лукашэнку непатрэбныя Вашыя шматгадовыя турэмныя тэрміны. Ён хоча толькі аднаго – зьнішчыць Ваш твар. Улады хочуць, каб усе баяліся і больш за тое – рабілі так, як яны, улады, скажуць. Уладам трэба атмасфера дэпрэсіі ў грамадзтве, безвыходнасьці, апатыі. Улада хоча перамагчы маральнасьць. Таму хачу Вам падзякаваць за Вашую маральную перамогу. Так, гэта далёка не палітычная перамога, але напэўна яшчэ адзін крок у правільным кірунку. На жаль, усё ня так хутка адбываецца ў нашым грамадзтве, як мы таго хацелі. Варта прызнаць, што мы такі народ, каторы можа баючыся размаўляць пра палітыку на кухні, але і той, што можа перамагаць.

Зьміцер, тое што робіце сёньня Вы – гэта перамога чалавечнасьці. Гэта выклік беларускаму рэжыму, каторы мае тысячы працаўнікоў КДБ, каторыя замест таго, каб займацца бясьпекай дзяржавы займаюцца палітычным перасьледам. Маюць сотні судзьдзяў каторыя замест абараняць людзей ад палітычнага ціску ламаюць чалавечыя жыцьці выносячы палітычныя прысуды. Уся сыстэма пабудаваная за гэтыя цёмныя 17 год створаная для пераўтварэньня людзей у шэрую масу. Але сьвеціць сьвятло ў цемры.

І адна заўвага. Я не люблю ідэалізаваньня людзей, каторыя знаходзяцца за кратамі. Але тое, што Вы маеце мужнасьць трываць і змагацца ўжо робіць Вас Людзьмі з вялікай літары.

Цемра ўжо хутка скончыцца. У Беларусі сьвітанак.

Жыве Беларусь!

Макс 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Michail Vashkevich-Bulgaria. (Jun 03, 2012:11:54)Адказаць

    /ПРЕДЛОЖЕНИЕ/. Закон №005/2012: „Национальный день воспоминание за человеческую жестокость к человеку в Республике Беларусь”./rasprostrani/.
    Мы, народ Республики Беларусь (Беларуси),
    исходя из ответственности за настоящее и будущее Беларуси,
    сознавая себя полноправным субъектом мирового сообщества и подтверждая свою приверженность общечеловеческим ценностям,
    основываясь на своем неотъемлемом праве на самоопределение,
    опираясь на многовековую историю развития белорусской государственности, стремясь утвердить права и свободы каждого гражданина Республики Беларусь, желая обеспечить гражданское согласие, незыблемые устои народовластия и правового государства, принимаем и утверждаем этот закон за”Национальный день воспоминания человеческой жестокости к человеку в Республике Беларусь”-день 7 октября.
    Революции, Первоя Мировая Война, Вторая Мировая Война, фашистские и коммунистические режимы, геноцид и холокоста, политические репресии принесли огромные человеческие страдания конкретным людям, гражданам нашей Державы. Задача историкам, археолагам, архивистам, документалистам выявить всех страдальцев и жертвы, а также их семейства, с целью компенсации и возвращения им утерянного материального и финансового имущества, востановления памяти о них, без всяких предворительных условий и политических спекуляций. День 7 октября да будет днем траура и надежды на то, что жизнь Человека и его свобода-най высшая ценность в моем Государстве. В нашей Державе нет места насилию и жестокости. Гуманизм, человеколюбие наша Государственная идеология. Подписи: Председатель Парламента РБ; Президент РБ; Министр-Председатель РБ. http://www.worlduni.narod.ru , vashkevich@all.bg .