Ліст у абарону арт-сядзібы

Ліст у абарону арт-сядзібы

Яшчэ нядаўна культурная пляцоўка «Арт сядзіба» ня мела праблемаў з адміністрацыяй прадпрыемства «Гарызонт», а сёньня ініцыятыўную моладзь высяляюць з памяшканьня, скасаваўшы заўчасна дамову на арэнду па надуманым прычынам. Вызваліць памяшканьне патрэбна да 23 ліпеня.

У сувязі з гэтым,  заклікаем усіх далучыцца да кампаніі салідарнасьці, напісаўшы ў падтрымку арт-сядзібы ліст на адрасы:

  • ЗАТ «Гарызонт — Белінвест — Дэвелапер», дырэктару Г.П. Азараву, 220029, Мінск, вул. Чырвоная, 7, к. 4.
  • Міністру культуры Рэспублікі Беларусь, 220004, Мiнск, пр. Пераможцаў, д.11.
  • Намесьніку старшыні Мінгарвыканкама Карпенка Ігару Васільевічу, 220030, Мінск, пр. Незалежнасьці, д. 8.

Культурная адкрытая пляцоўка «Арт Сядзіба» была заснаваная ў сьнежні 2011 году як беларускамоўны моладзевы асяродак дзеля рэалізацыі самых розных творчых моладзевых ініцыятываў.

Паводле studrada.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Рыгор (Jul 04, 2012:03:06)Адказаць

    Ну вось, рэжым настойліва хоча пераканаць нават кожнага наіўняка пра сваю акупацыйную сутнасць. Усюды, дзе гучыць родная мова беларусаў, зьяўляюцца чорныя сьпісы і забароны. Станавіцесь здраднікамі, граждане, і вам дазволяць лізаць боты акупанту. Іншага цярплівым ня дадзена.