Лісты салідарнасці для палітвязняў “Маладога Фронту”

Лісты салідарнасці для палітвязняў “Маладога Фронту”
Паштоўкі палітвязням падпісалі  звыклыя гарадзенцы ды знакавыя дзеячы культуры Гродна: Данута Бічэль, Алесь Дзянісаў, Уладзімір Кіслы.

Высветлілася, што паэтка Данута Бічэль асабіста ведала бацьку лідэра “Маладога Фронту”, журналіста Вячаслава Дашкевіча. “Памятаю яго бацьку, аб гэтым таксама напісала Зміцеру, — распавяла літаратарка, — …мы ж молімся за гэтых хлопцаў увесь час!”

Мастак Уладзімір Кіслы нагадаў Дашкевічу ў лісце аб “законе захавання энэргіі”, згодна якому любое дзеянне абавязкова дасць плён і не будзе марным.

Спявак Алесь Дзянісаў (гурты “Кальян”, “Людзі на балоце”, “Дзецюкі”) пажадаў палітвязням моцы духу і хутчэйшага вызвалення, а прыватна Эдуарду Лобаву – сустрэць наступны дзень нараджэння ўжо на волі (1 снежня хлопцу споўнілася 24 гады).

Са словаў арганізатараў акцыі, Гарадзенскага аддзялення “Маладога Фронту”, кампанія будзе працягнутая. Маладафронтаўцы нагадваюць, што напісаць палітвязянм можна на наступныя адрасы:

Эдуард Лобаў
225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, “Воўчыя норы”, а / с 20
папраўчая калонія № 22

Зміцер Дашкевіч
230023, Гародня, Кірава 1, Турма №1

Яўген Васьковіч
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4

http://t-styl.info

 


 

Падзяліцца:

Каментары