Лiсты з “войска”. Пiша Мiхась Мускi

Лiсты з “войска”. Пiша Мiхась Мускi

Жаданьне супраціўляцца, бязглуздасьці  таго ладу,  які актыўна навязваюць нам сёньня, і стаецца, на мой погляд, асноўным фактарам, праз які маладыя людзі прыходзяць да дзейнасьці ў Маладым Фронце.  Гэта галоўнае, што маецца напачатку, далей значна болей.  Людзі, ідэя, шчырасьць — гэта немагчыма стварыць штучна. Гэта дабываецца цяжкім шляхам .  Шляхам начных рэйдаў па расклейцы ўлётак, шляхам бясконцых сутак у ЦІПе, дзе трымаеш сувязь з паплечнікамі праз вентыляцыю.  Сумесны адпачынак, паездкі — гэта ўсё мы маем, але галоўны фактар — гэта апантанасьць ідэяй.

Прысяга ў войску безумоўна важны і неад’емны сымбаль дзяржавы, скажам так, традыцыя.  Але каму прысягаць у “сённяшнім” войску? Можа шызафрынічнаму камандуючаму, ці афіцэрам якія аддаюць чэсьць хлопчыку ў ваенным фрэнчы? Ці можа ўсяму баяздольнаму войску, у якім развароўваецца ўсё, што не так ляжыць, якое па арганізаванасьці стаіць на адным узроўні з занядбанымі беларускімі  калгасамі? “Не, – кажуць ідэолагі, — прысягай дзяржаве!”  Дык вось, спадары ідэолагі, на вернасьць Беларусі я ўжо прысягаў у Маладым Фронце, на гадавіну Слуцкага ўзброеннага паўстаньня. Гэтай прысягі і трымаюся!

P.S  Яшчэ да войска, абмяркоўваючы нашы бліжэйшыя пляны на выбары ў палатку, мы сышліся на байкоце. Ідэя тады яшчэ была папулярнай паўсюдна, апазіцыйныя лідэры заяўлялі, што ўдзел немагчымы пакуль усе палітвязні не будуць вызвалены. Сёньня сітуацыя зьмянілась, рыторыка “партбосаў” перавярнулася на 360 градусаў.

Калі мяне спрабуюць зачапіць  выразамі кшталту “паглядзі на гэтую апазыцыю, на яе лідараў — яны ж…”, нажаль, не маю што ім адказаць. Але самае галоўнае для мяне, што “Малады Фронт” на выбары не ідзе, і я арганізацыйнаму рашэньню не зьмяню!

Падзяліцца:

Каментары