Лобаў не падпісаў хадайніцтва пра памілаванне

Лобаў не падпісаў хадайніцтва пра памілаванне

Зняволенаму маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву прапанавалі падпісаць хадайніцтва аб памілаванні, але юнак адмовіўся.

Пра гэта сваякі палітвязня даведаліся ад Святланы Вінаградавай, жонкі Паўла Вінаградава, які ўтрымоўваецца ў адной з Лобавым калоніі (Івацэвіцкай).


Ад самога Эдуарда ўжо больш за 2 тыдні па невядомых прычынах няма лістоў; тэлефанаваць юнак пакуль што не мае магчымасці.

Вядома, што аналагічную прапанову атрымаў Фёдар Мірзаянаў, які таксама знаходзіцца ў калоніі ў Івацэвічах, але і ён адмовіўся ад прапановы.

Падзяліцца:

Каментары