Запрашаем на прэмію “Люблю Беларусь!”

Запрашаем на прэмію “Люблю Беларусь!”

У Менску 14 лютага ў памяшканьні сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтру а 17:00 ўручаць ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь».

Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: “Беларусізацыя”, “Палітыка”, “Культура”, “Грамадзкая чыннасьць”, “Журналістыка”, “Змагар году”, “Спорт” і “Pro-Belarus”.

Адрас сядзібы Беларускага ПЭНЦэнтру г.Мінск, вул. Залатая горка 2-101

Сярод сёлетніх намінантаў — Ігар Случак, мабільны апэратар Life:), польскі палітык Марэк Мігальскі, рух Femen, Натальля Каляда, Вячаслаў Дзіянаў, Віктар Марціновіч, Сяргей Міхалок ды іншыя вядомыя і ня надта беларусы і замежнікі. Агулам, на атрыманьне прэміі прэтэндуе больш за 50 чалавек.

Варта адзначыць, што галасаваць за пераможцаў сябры журы будуць ва ўсіх намінацыях, апроч “Змагар году”. Малады Фронт вызначыў намінантаў у гэтай катэгорыі — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зьміцер Галко, усе 16 палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі. Аднак, на думку арганізатараў прэміі, было бы некарэктна галасаваць за кагосьці з вышэйназваных асобаў, бо кожны зь іх у мінулым годзе прадэманстраваў неверагодную сілу духа і мужнасьць, прайшоў праз складаныя выпрабаваньні. Малады Фронт такім чынам адзначае ўсіх намінантаў.

У склад журы прапанавана ўвайсьці мінулым лаурэатам — Міхасю Пашкевічу, Андрэю Дынько, Мікалаю Халезіну, Алегу Гулаку, Ніне Шыдлоўскай, Алене Макоўскай, Лявону Вольскаму, Уладзіміру Някляеву і многім іншым. Вынікі галасаваньня стануць вядомымі 8 лютага.

Азнаёміцца з поўным сьпісам намінантаў, мінулымі пераможцамі і гісторыяй прэміі можна на старонцы 14by.info

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Feb 02, 2012:20:40)Адказаць

    У палітыцы ўсё зусім сумна =/