Дземідзенка, Мускі, Васільеў — 15 сутак

Дземідзенка, Мускі, Васільеў — 15 сутак

У судзе Савецкага раёна г.Менска сёньня прайшлі суды над трыма актывістамі “Маладога Фронту” затрыманымі ўчора пасля Чарнобыльскага Шляху 26 красавіка. 

Маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Міхась Мускі, Раман Васільеў атрымалі па 15 сутак арышту. Таксама сёньня у будынку суда былі затрыманыя Уладзь Яроменак і Зьміцер Крэмянецкі. На іх скалалі пратаколы па арт. 17.1 АК РБ. Хлопцы запатрабавалі адваката, у сувязі з чым суд адбудзецца заўтра ў 15:00 у тым жа будынку суда Савецкага раёна.

Арыштаваныя ды пакараныя за Чарнобыльскі Шлях (хроніка)

Падзяліцца:

Каментары