Маці Эдуарда Лобава: У турме думаюць пра выжываньне, а не пра пасады

Маці Эдуарда Лобава: У турме думаюць пра выжываньне, а не пра пасады

Маці палітвязьня Марына Лобава бачылася з сынам на мінулым тыдні, яшчэ да зьезду Маладога фронту, і пакуль ня ведае, ці дайшлі для яго гэтыя зьвесткі. Як успрыме Эдуард Лобаў сваё абраньне сустаршынёй? Марына Лобава нагадала, што яе сын да арышту ў сьнежні 2010 году быў кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі Маладога фронту і, як яна згадвае, не казаў пра намер спыніць грамадзкую дзейнасьць пасьля вызваленьня. Але што да цяперашняга пэрыяду жыцьця, месца ў ім палітыцы фактычна няма, мяркуе Марына Лобава:

«Мы асабліва не абмяркоўвалі гэтую тэму падчас спатканьня. Тут бы разабрацца з тым, што ёсьць зараз, як выжыць, каб выйсьці. Усё ж такі гэта складана — жыцьцё ў калёніі. Некаторыя думаюць: жыве ў калёніі, і што такога? А насамрэч там людзі выжываюць у літаральным сэнсе слова. Таму рана разважаць пра тое, што будзе праз год. Гэты год яшчэ трэба пражыць».

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня нібыта за зьбіцьцё мінакоў. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. Эдуард Лобаў заявіў у судзе пра правакацыю спэцслужбаў.

http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Партагеноссе (Nov 04, 2013:13:35)Адказаць

    Как же ты, Адольф, помолодел.