Магілёў — прысуды затрыманым 6 ліпеня

13.07.2011:00:32
0
830
Рэгіёны
Магілёў — прысуды затрыманым 6 ліпеня

8 ліпеня ў Магілёве адбыліся суды над удзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту 6 ліпеня.

Маладафронтавец Валянцін Лабачоў арыштаваны на 12 сутак, Аляксандр Кісялёў — на 10 сутак, Антон Іваноў, Барыс Бухель — на 7 сутак. Штрафам у 30 базавых велічыняў пакараны Алег Дзьячкоў.

Студэнты — першакурсьнікі Максім Кавалькоў і Вадзім Сідараў атрымалі папярэджаньні. Жыхар Магілёва Ігар Хальчукоў, які ўпершыню прыняў удзел у акцыі, прыйшоў у сквер насупраць будынку Дому Саветаў, пасьпеў некалькі разоў пляснуць у далоні і быў затрыманы. Судзьдзя Панасенка палічыла, што сваімі воплескамі ён матываваў іншых людзей на якіясьці дзеяньні й прысудзіла штраф — 15 базавых велічыняў.

Як паведаміў Ігар Хальчукоў, паводле розных крыніцаў 6 ліпеня ў Магілёве былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Толькі разам зь ім у міліцыі і турме знаходзіліся 8 затрыманых пратэстоўцаў. Ігар Хальчукоў таксама паведамляе, што ад моманту затрыманьня 6 ліпеня іх амаль не кармілі, забаранялі тэлефанаваць і не паведамлялі сваякам пра месца іх знаходжаньня. Многія з асуджаных, паводле ягоных слоў, і цяпер ня маюць элемэнтарных сродкаў гігіены і прадметаў побыту.

Паводле http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары