Litara-A. Максім Багдановіч: «Пагоня»

Litara-A. Максім Багдановіч: «Пагоня»

У знак салідарнасці з хлапцамі кадэтамі, якія сфатаграфаваліся ў цішотках з Пагоняй, было запісана відэа аднайменнага верша Максіма Багдановіча.

Відэа-твор падрыхтавала беларуская літаратурная платформа Litara-A пры падтрымцы відэа-студыі ZVONKA.

Нагадаем, кадэты Ястрамбельскай вучэльні зрабілі супольны здымак з беларускім гербам Пагоня. Пасля чаго юнакі займелі праблемы ў вучэльні. Настаўнікі (відаць не вучылі ў школе Багдановіча?!) сказалі, што вучні сфатаграфаваліся ў майках «з фашысцкай сімволікай». Гэта ўсё адбылося насуперак заявам Міністра ўнутраных справаў, што ў Беларусі за сымбаль Пагоні не караюць.

Пагоня, Кадзеты, Патрыёты

Платформа Litara-A накіравана на развіццё беларускай і сусветнай культуры. Праз мастацтва жывога слова мы яднаем неабыякавых людзей. Здымаем літаратурныя відэа, арганізоўваем культурніцкія мерапрыемствы ды конкурсы. Платформа Litara-A для многіх маладых людзей — пляцоўка для раскрыцця сваіх талентаў.

Падзяліцца:

Каментары