Маладафонтаўцы запытваюць відэа-доказы нецэнзурнай лаянкі фанатаў

Маладафонтаўцы запытваюць відэа-доказы нецэнзурнай лаянкі фанатаў

Міністр унутраных справаў РБ Ігар Шуневіч паведаміў, што існуюць відэа-доказы непрыстойных паводзінаў футбольных заўзятараў на стадыёне ў Барысаве 12 кастрычніка і зазначыў, што фанаты былі затрыманы выключна за хуліганства.

Ігар Шуневіч пацвердзіў, што крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці за сымбаль Пагоні ў Беларусі няма. Ён зазначыў, што міліцыя затрымлівае парушальнікаў парадку выключна за дробнае хуліганства, нецэнзуррную лаянку, непрыстойныя паводзіны. Ігар Анатольевіч папрасіў не спекуляваць на гэты конт. “У сітуацыі з футбольнымі фанатамі была такая ж банальная сітуацыя, калі некалькі разоў ім зрабілі заўвагу на нецэнзуршчыну, яны не рэагавалі, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, ёсць відэазапісы і паказанні сведкаў, якія падцвярджаюць гэта,” — падкрэсліў міністр.

Сярод іншага Ігар Шуневіч акцэнтаваў увагу на наяўнасці доказаў і сведчанняў непрыстойных паводзінаў фанатаў у Барысаве 12 кастрычніка. “Калі будуць неабходны нейкія пацвярджаючыя дакуманты, мы іх апублікуем,” — паабяцаў Ігар Шуневіч.

Зьміцер Хведарук, Пагоня, стадыёнМаладафронтаўцы звяртаюцца да міністра з просьбаю апублікаваць гэныя пацвярджаючыя дакуманты. Прыклад ліста да міністра вы можаце пабачыць ніжэй.

Малады Фронт не верыць у нецэнзурную лаянку Змітра Хведарука і яго паплечнікаў на стадыёне. Мы ўпэўнены, што сотні сябраў Змітра могуць паручыцца ў гэтым за яго. А колькі міліцыянтаў змогуць пацвердзіць “п’яную лаянку” маладых людзей падчас матчу?


 

Міністру МУС РБ,
Ігару Анатольевічу Шуневічу
220030, Мінск, Гарадскі Вал, 4

ад ______________________,
які пражывае _________________

Шаноўны спадар міністр!

Перадусім, выказваю вам падзяку за агучванне заканадаўчай нормы аб тым, што ў дзяржаве адсутнічае пераслед за старажытны беларускі сымбаль Пагоні. Шчыра спадзяемся, Вашыя словы і Вашая пазіцыя дапаможа спыніць спекуляцыі ў гэтым рэчышчы з усіх бакоў.

Але на сённяшні момант, выглядае, што, нажаль, некаторыя вашыя падначаленыя не прытрымліваюцца літары закону і дазваляюць сабе свавольствы.

Напрыклад, сітуацыя 12 кастрычніка з футбольнымі фанатамі.

Не бяруся казаць за ўсіх наведнікаў, але ведаю затырманага Змітра Хведаруку як чалавека, які ўжо некалькі гадоў ні ўжывае ані нецэнзурнага слова, ані алкаголю. Ён нават пустую вуліцу ніколі не пераходзіць на чырвонае святло. Ён — адзін з нямногіх у нашай краіне, з каго варта браць прыклад прыстойнасці ды законапаслухмянасці.

Адпаведна, лічу яго затрыманне нелагічным, неабгрунтаваным і памылковым. Сітауцыя на стадыёне ў Барусаве выклікала немалую рэакцыю ў грамадстве. Было б добра, прадаставіць грамадскасці відэа-доказы, пра якія вы казалі ў інтэрвью. Маю падарзрэнне, што вы былі дрэнна інфармаваны датычна гэтай сітуацыі з заўзятарамі і прашу Вас разарбрацца.

У сувязі з вышэйпрыведзеным,

ПРАШУ:

  • прадаставіць доказы (відэа, аўдыё, сведчанні) нецэнзурных паводзінаў затрыманых асобаў на стадыёне 12 кастрычніка:
  • ажыццявіць праверку адпаведнасці закону дзеянняў міліцыянтаў, што дзяжурылі ў той дзень на стадыёне:
  • даслаць мне адказ у адведзены заканадаўствам тэрмін.

<Імя Прозвішча>


Звяртаем вашую ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ дасылаць персанальную звароты ў дзяржаўныя ўстановы можна па электроннай пошце:

МУС Рэспублікі Беларусь: pismo_mvd[at]mia.by
УУС Мінскага аблвыканкама: priemnaja[at]uvd-mo.gov.by

Пры адпраўцы ліста просім замяніць сымбалі “[at]” на слімак “@”. Мы выкарыстоўваем іх тут каб абараніць адрэсы Міністэрства ад аўтаматычных емейл рассылак спаму.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Renessaince (Oct 19, 2015:18:38)Адказаць

    Трэба выправіць шматлікія памылкі.
    «Не бяруся казаць за ўсіх наведнікаў, але ведаю затрыманага Змітра Хведарука як чалавека, які ўжо некалькі гадоў ні ўжывае ані нецэнзурнага слова, ані алкаголю.»
    «Сітуацыя на стадыёне ў Барысаве выклікала немалую рэакцыю ў грамадстве.»
    «Было б добра прадаставіць грамадскасці відэа-доказы, пра якія Вы казалі ў інтэрв’ю.»
    «Маю падазрэнне, што Вы былі дрэнна інфармаваны датычна гэтай сітуацыі з заўзятарамі, і прашу Вас разабрацца.»