Маладафронтаўца будуць судзіць за Дзяды

Маладафронтаўца будуць судзіць за Дзяды

Як высвятлілася толькі цяпер, акрамя Рамана Васільева і Змітра Крэмянецкага, “ахвяраю” Дзядоў-2012 стаў маладафронтавец Уладзіслаў Швед. Гісторыю свайго затрымання ён распавёў mfront.net:

“Прыйшоў. Нікогда не чапаў. Ішоў на “Дзяды”. У руках была сталёвая палка для сцяга. Сцяг у кішэні. Выйшаў на ст.м. Парк Чалюскінцаў. Не мог спачатку знайсці выхад. У пераходзе ішоў да выхада, тут чую “Иди сюда”. Азіраюся — бачу міліцыянта.

Падыйшоў. Ён кажа: 
-Что ищешь?
-Выход к часовому заводу.

Тут падыходзіць нейкі чалавек у чорнай куртцы, чорных штанах, чорнай шапцы пачынае хапаць мяне за руку. Я пачынаю вырывацца, тут падыходзіць другі “цывільны”, таксама хапае мяне, і абодва цягнуць некуды. Прывалаклі ў пакой міліцыі на станцыі метро, там прасядзеў гадзіну.На пытанне “Чаму мяне затрымалі” адказвалі “Скоро всё узнаешь”. Пры мне абмяркоўвалі, па якім артыкуле мяне асудзіць: “Ну? Какую? Несовершеннолетним можно эту? Нет. О! Давай эту!” Пасля  завялі у пакой. Прымушалі прысядаць і хлопаць у далоні, рагаталі з мяне. Потым павезлі ў аддзяленне метрапалітэна на пл. Незалежнасці. там зрабілі дактыласкапію, далі копію пратакола. У пратаколе напісана:

“28.10.2012 в 10:20 Швед Владислав Игоревич, находясь в общественном месте, громко кричал, выражался грубой нецензурной бранью, размахивал руками, чем нарушил общественный порядок и спокойствие граждан, выражающееся в явном неуважении к обществу. Ответственность предусмотрена ст. 17.1”

Фіктыўны пратакол пра правапарушэнне падпісаны міліцыянтам Есмантовічам. Акрамя яго, на хлопца ціснуў міліцыянт Астроўскі, а больш за ўсіх Уладзіславу Шведу пагражаў начальнік АУС метрапалітэна  Карповіч Сяргей Іванавіч. Міліцыянты знайшлі і сведку, які быццам бы чуў, як Швед лаяўся матам. Прозвішча сведкі — Бужанін.

Паводле маладафронтаўца, у апорным пункце міліцыі ў яго забралі бел-чырвона-белы сцяг. Уладзіславу Шведу — 17 год, таму ягоную справу будзе разглядаць камісія па справах непаўнагадовых.

Падзяліцца:

Каментары