Маладафронтаўца Паўла Сяргея прэсуюць у войску

Маладафронтаўца Паўла Сяргея прэсуюць у войску

Кіраўніцтва вайсковай часткі ў Гародні цісне на актывіста Маладога Фронту ў сувязі зь ягонай арганізацыйнай прыналежнасьцю, рэлігійнымі перакананьнямі й адмовай прымаць прысягу.

Нагадаем, Павал Сяргей адмаўляецца прымаць вайсковую прысягу паводле сваіх рэлігійных і пацыфістычных поглядаў.

Нядаўна ўсіх навабранцаў павезьлі на стрэльбішчы пад Горадню, дзе сфатаграфавалі Паўла са стрэльбай. Пасьля гэтага актывіста вазілі ў пракуратуру, дэманстравалі яму гэтыя здымкі й казалі, што ён непасьлядоўны – трымае зброю ў руках, а прысягу прымаць ня хоча. Гэтыя ж здымкі паказвалі іншым навабранцам у частцы.

Акрамя гэтага, ідэоляг часткі падпалкоўнік Ганчарук асабіста высьмейвае й абражае Пашу перад астатнімі. Падчас палітінфармацыі ён распавядаў, што кантактаваў з былым маладафронтаўцам,  які адслужыў у войску і “пакаяўся, што хадзіў на мітынгі за эўрапейскія грошы”, і называў маладафронтаўцаў “адмарозкамі”.

Таксама, падпалкоўнік Ганчарук ня можа вызначыцца са сваімі рэлігійнымі перакананьнямі: падчас паказу навабранцам фільму “Арыйская вера”  ён сьцьвярджаў, што хрысьціянства — штучнае ,а нашая гістарычная вера — паганства. Аднак, пры візыце бацюшкі ўжо сьцьвярджаў, што ён праваслаўны й паказваў абраз. Паралельна ў частку выклікалі прадстаўнікоў мясцовай супольнасьці пяцідзясятнікаў і задавалі ім пытаньні адносна таго, наколькі іх веравызнаньне супярэчыць службе ў войску.

15-га сьнежня ў Пашы прызначаная прысяга, ад якой ён адмаўляецца. Пры гэтым усім навабранцам павінны даць магчымасьць сустрэцца з роднымі. Калі Паўлу Сяргею адмовяць у гэтым, юнак абяцае абвесьціць галадоўку.

Маладафронтавец знаходзіцца ў вайсковай частцы па адрэсе:

230026, г. Гродна, вул. С. Памежнікаў, 182, В/Ч 51171, Сяргей Павал Аляксандравіч.

Падзяліцца:

Каментары

  1. АРКОНА (Dec 08, 2012:22:04)Адказаць

    “Падпалкоўнік Ганчарук ня можа вызначыцца са сваімі рэлігійнымі перакананьнямі: падчас паказу навабранцам фільму “Арыйская вера” ён сьцьвярджаў, што хрысьціянства — штучнае ,а нашая гістарычная вера — паганства”. МАЛАДЗЕЦ падпалкоўнік Ганчарук!!! у адрозьненьне ад хрыстанутага, а значыць, трусьлівага Паўла Сяргея. Па веры нашых продкаў- ВЕДЫЗМЕ /або паганствае/ — ПАМЕРЦІ за Айчыну- аўтаматычна атрымаць ІРЫЙ /Рай/. Усе ваяры, хто гіне ў баях за Радзіму — трапляюць у Ірый-Рай. Іншая справа, што армія ў нас цяпер АКУПАЦЫЙНАЯ- РУСКАЯ. І падпалкоўніку-як сыну Беларусі- трэба таксама змагацца, каб армія стала БЕЛАРУСКАЙ.

  2. Андрей (Apr 16, 2013:15:25)Адказаць

    Не хочешь принимать присягу? Говоришь о давлении? Да расскажи поподробнее как тебя там обижают, как тебя и чего тебя лишили, как горько оторваться от всех удобств, какие вокруг тебя все “безмозглые” согласившиеся принять присягу. Заодно не забудь рассказать с каких пор христианство запрещает принимать присягу.

    • Frontavec (Apr 16, 2013:21:32)Адказаць

      Заадно не забываем перабіваць АйПі-адрэсы і заводзіць новую паштовую скрыню паасобку пад кожнага “Колю-Васю-Сашу”, мудач’ё