Маладафронтаўца судзяць за “Народны сход”

25.11.2011:04:18
0
963
Навіны, Рэгіёны
Маладафронтаўца судзяць за “Народны сход”

Гомельскі маладафронтавец Зьміцер Карэшкоў атрымаў позву ў суд па пошце. Судовае паседжаньне пачнецца ў панядзелак а 16:00.

Зьмітра затрымалі супрацоўнікі міліцыі 12 лістапада, але ў пастарунку на актывіста склалі адразу два пратаколы па артыкулу 23.34 — «парушэнне правілаў арганізацыі масавых мерапрыемстваў» — адзін за 8 кастрычніка, другі за 12 лістапада.

Вінаватым Зьміцер Карэшкоў сябе ня лічыць, бо ўпэўнены, што сход, у каторым ён прымаў удзел, не трапляе пад закон аб масавых мерапрыемствах, а рэгулюецца  законам аб мясцовых сходах — у адпаведнасьці з каторым у Гомелі ладзіўся сход грамадзянаў гораду.

На думку гомельскіх маладафронаўцаў, гэтая позва на чарговае судзілішча ёсьць факт незаконы й антыканстытуцыйны. Дзяржвава помсьціць такім чынам тым, хто непабаяўся выйсцьі у адкрыты супраціў. Не так даўно Дзіма быў звольнены з Гомельскага ВРЗ за грамадзскю дзейнасць.

“Мы нагадваем дзяржаўным службоўцам усех масьцей, якія здзяйсняюць злачынствы супраць правоў чалавека, пра непазьбежнасьць пакараньня. Прыйдзе час — і кожны атрымае па справах ягоных, як напісана ў Бібліі,” — нагадваюць гомельскія маладафронтаўцы

Суд Чыгуначнага раёну г. Гомеля пачне разгядаць справу Зьмітра Карэшкова а 16:00 у панядзелак 28 лістапада.

Падзяліцца:

Каментары