Маладафронтаўца выганяюць з вучобы за антыкамунізм

Маладафронтаўца выганяюць з вучобы за антыкамунізм

Фармальна — за парушэньне статутных правілаў распарадку. “Ты не герой, а турэмшчык,” — паведамілі ў адміністрацыі каледжу хлопцу.

Павал Сяргей навучаецца ў Маладзечанскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы. Ягоныя антыкамуністычныя ідэі, як высьвятлілася, выклікаюць разражэньне ў кіраўніцтва навучальнай установы.

16 лістапада зранку Паўла выклікалі да дырэктара Бардзеева, каторы паведаміў, што сёньня на адмысловай нарадзе было вырашана яго адлічыць.

Маладафронтаўца спачатку папрасілі самастойна забраць дакуманты — “пішы заяву, ці мы будзем самі цябе адлічваць”. Ад напісаньня заявы юнак адмовіўся, чым выклікаў хвалю абурэньня ў дырэктара.

“Далі абхадны ліст, каб я пацьвердзіў, што ня маю запазычанасьцяў перад бібліятэкаю, выкладчыкамі і гд. Сказалі, што заўтра будзе гатовы загад аб адлічэньні,” — апавядае Павал Сяргей.

Нагадаем, 7 лістапада ў гадавіну бальшавіцкаг перавароту Павал Сяргей з паплечнікамі закідаў яйкамі сымбаль памерлай камуністычнай эпохі — помнік Леніну, за што трапіў на суткі.

Паплечнікі сустракаюць Паўла Сяргей пасьля сутак з Акрэсьціна

Падзяліцца:

Каментары