Маладафронтаўцам разьбілі кватэру й твар

Маладафронтаўцам разьбілі кватэру й твар

Маладафронтаўца Яраслава Грышчэню і грамадзкага актывіста Дзмітрыя Калача затрымалі і збілі ў раёне Плошчы Перамогі, дзе яны арандуюць кватэру. Гэта адбылося каля 20-й гадзіны 15 лютага.

Як паведаміў прэс-службе МФ Яраслаў Грышчэня, супрацоўнікі міліцыі не прад’явілі аніякіх пасьведчаньняў і правялі ператрус у кватэры. Па словах Яраслава, у кватэры была вялікая колькасць друкаванай прадукцыі. Убачыўшы яе, міліцыянты затрымалі ўсіх прысутных і даставілі ў РУУС Савецкага раёна.

Саміх жа Грышчэню і Калача адвезлі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна. Адтуль іх вызвалілі праз тры гадзіны без выстаўлення якіх-небудзь абвінавачванняў.

Пасьля візыту невядомых супрацоўнікаў міліцыі Яраслаў Грышчэня займеў на твары вялікі гузакі сіняк.

Паводле http://euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Feb 16, 2012:16:07)Адказаць

    А чаму паўсюль пішуць разграмілі “Эўрапейскую Беларусь”?

    • Міхал Вітушка (Feb 16, 2012:17:35)Адказаць

      Бо Дзмітрый Калач хутчэй распавёў тым, хто піша, чым Яраслаў Грышчэня Прэс-службе МФ.