Маладафронтаўцаў не пусьцілі на Дзень Волі.

Маладафронтаўцаў не пусьцілі на Дзень Волі.

Учора маладафронтаўцы Раман Васільеў, Міхась Мускі, Зьміцер Крэмянецкі і Ўладзь Яроменак мусілі выйсьці з ізалятара на Акрэсьціна яшчэ за гадзіну да пачатку шэсьця ад Акадэміі навук. Але юнакі так і не змаглі патрапіць на сьвята.

“ Мяне выклікалі вывелі з камеры недзе ля 11:30, дзе мяне ўжо чакалі 2 чалавекі ў цывільным. Праз хвілі 5 вывелі так сама Зьмітра Крэмянецкага. Нас пасадзілі у машыну і адвезьлі ў Завадскі РУУС, дзе мы да 16:30 давалі тлумачэньні аб машынах, што былі пабітыя ў ноч з 13 на 14 сакавіка, калі мы знаходзіліся яшчэ ў ЦІП. Нам нават не патлумачылі, у межах якой крымінальнай справы мы даем тлумачэньні. Зразумела было, што нас проста трымаюць, каб мы не трапілі на шэсьце з нагоды Дня Волі,”-каментуе Ўладзь Яроменак.

Рамана Васільева і Міхася Мускага такім жа чынам адвезьлі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе юнакі знаходзіліся да 17:00.

“ Нас палохалі, маўляў, заведзена крымінальная справа па артыкуле 339 КК РБ(“злоснае хуліганства”). Чалавек, які назваўся сьледчым сказаў, што зараз запіша сьведчаньні, а пасьля паедзем у ІЧУ. Я адмовіўся размаўляць з гэтым чалавекам без адвакта. Пасьля гэтага нас пасадзілі ў пакой і адпусьцілі толькі ў 17 гадзін,” – каментуе адзін зь юнакоў.

Нагадаем, хлопцаў затрымалі  7 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту нібы та за акцыю “Падцярыцеся” ля  МЗС, пасьля дабавілі яшчэ па 3 сутак, якія прысудзіў юнакам суд Віцебскага раёна.

Падзяліцца:

Каментары