Маладафронтаўцаў затрымалі на мяжы з Украінай (адноўлена)

Маладафронтаўцаў затрымалі на мяжы з Украінай (адноўлена)

Сёньня раніцай актывістаў Мікалая Дземідзенку й Зьмітра Крэмянецкага затрымалі на украінскай мяжы. Паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Ўкраіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Там хлопцаў трымалі ў чаканьні міліцыі. Зараз маладафронтаўцаў вязуць у Ельск. Актывісты накіроўвалісь на майдан у Кіеў.

Нагадаем, падчас папярэдняга візіту на Майдан (10-20 сьнежня) з хлопцаў узялі падпіску аб неўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Ўкраіны.

У актывістаў, толькі што, із’ялі тэлефоны, складаюць пратаколы. Больш нічога сказаць не пасьпелі.

Падзяліцца:

Каментары