Маладафронтаўцаў затрымалі на шляху ў Віцебск

Маладафронтаўцаў затрымалі на шляху ў Віцебск

21 лютага ў дзень роднай мовы маладафронтаўцаў па дарозе ў Віцебск спынілі супрацоўнікі ДАІ.

У машыне ехалі Сітнік Павал, Мускі Міхась, Крэмянецкі Зьміцер, Васільеў Раман, Яроменак Уладзімір.

А дзясятай гадзіне раніцы даішннікі перапісалі пашпартныя дадзеныя, разабралі й абшукалі машыну і, па словах маладафронтаўцаў, самі ня ведалі, да чаго яшчэ дакалупацца, толькі ўсьміхаліся. Як паведаміў Уладзімер Яроменак, прозьвішча аднаго з даішнікаў, каторыя спынілі іх, Сьмірноў.

А 10:45 Раман Васільеў паведаміў, што яго ды іншых затырманых вязуць у раўс. “Віцебскі спецназ вельмі ветлівы, але будуць суткі хутчэй за ўсё,” — пасьпеў даслаць паплечнікам Раман.

У Віцебску маладафронаўцы плянавалі падтрымаць на судзе палітвязьня Сяргея Каваленку.

Палітвязень страціў 23 кг за час галадоўкі

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Feb 22, 2012:18:44)Адказаць

    Ай-яй-яй лаяцца матам у дзень Роднай мовы. Хуліганьё!