Маладафронтаўцы на “Еўрамайдане” у Кіеве

Маладафронтаўцы на “Еўрамайдане” у Кіеве

Дэлегацыя “Маладога Фронту” вырушыла ў Кіеў, каб падтрымаць барацьбу за свабоду сваіх паўднёвых суседзяў.

Маладафронтаўцы ўпэўненыя, што падобная праява салідарнасці ёсць азнакай добрага тону і ўдзячнасці ўкранцам, якія прыязджалі на кожную вялікую пратэстную акцыю ў Беларусі ў перыяд праўлення Лукашэнкі.

Таксама варта адзначыць, што ва ўкраінцаў і беларусаў зараз адзін галоўны вораг — Крэмль, які спрабуе падтрымліваць рэжымы ўнутранай акупацыі і праводзіць нэакаланіяльную палітыку на прасторах СНД.

Заўважым, што МФ — гэта адзіная арганізаваная група беларускіх нацыяналістаў, якая прыехала ў Кіеў пад сцягам арганізацыі і заявіла пра гэта публічна.

Нагадаем, “Еўрамайдан-2013” у Кіеве, які зараз налічвае па розных ацэнках ад 50 да 100 тысяч удзельнікаў з’яўляецца рэакцыяй на рэзкую перамену геапалітычнага курсу кіраўніцтвам Украіны 21 лістапада. Тады Кабінет Міністраў прыняў рашэнне аб спыненні курсу на асацыяцыю з ЕЗ і павароту да Крамля… Ключавыя падзеі маюць адбыцца падчас саміту ў Вільні, у якім бярэ ўдзел Януковіч: там ён альбо падпіша, альбо не падпіша “асацыяцыю”, што і будзе задаваць тон далейшаму вулічнаму пратэсту. Не выключаецца і крывавы варыянт развіцця падзеяў…

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Аня (Nov 28, 2013:19:24)Адказаць

    Спасибо братья-белорусы за поддержку!!!!! Украина с вами и будет всегда вас поддерживать!!!!!!!!

  2. Рус (Dec 20, 2013:10:40)Адказаць

    Когда ничего не умеешь, то всегда легче свалить из-за этого вину на другого. Идите работать! :))) Кремль враг? Либо вы шизофреники либо политические проститутки, спонсирующиеся за счет западных государств.
    Взгляните на историю, кто вас постоянно убивал и кто защищал.
    Оккупация (от лат. occupatio — захват) военная, в международном праве временное занятие вооруженными силами территории противника. Автор, олень.
    Население Украины: 45 553 000
    На Майдане: 150000

    Остальное население в 45 млн. кладёт прибор на Майдан. Это говорит, что Евросоюз никому не нужен.