Маладафронтаўцы наведалі Надзею Дземідовіч

Маладафронтаўцы наведалі Надзею Дземідовіч

12 студзеня актывісты Маладога Фронту й Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі павіншавалі з прайшоўшымі сьвятамі Надзею Раманаўну Дземідовіч, адну са старэйшых з жывых удзельнікаў беларускага Супраціву ваеннага й паваеннага часу, вязьня ГУЛАГу, удзельніцу Кенгірскага паўстаньня.

Пад гарбату жанчына распавяла пра сваё жыцьцё: школы, Саюз Беларускай Моладзі, арышты, допыты, прысуд у 25 год лагероў..
Паразмаўлялі пра беларускую рэчаіснасьць часоў саветаў і сучаснае жыцьцё.

Маладафронтаўцы шчыра дзякуюць Надзеі Раманаўне за цікавыя расповеды й неацанімы жыцьцёвы досьвед, якім яна падзялілася з актывістамі

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. abaronca (Jan 14, 2013:12:35)Адказаць

    Малайцы! Вельмі важкі крок! Я думаю, гэта вельмі важна адчуваць пэўную пераемнасць і аддаваць сваю ўдзячнасць за іх шлях. Нашы выпрабаванні ні што ў параўнанні з тым, што перажылі яны. Было б добра зладзіць цэлую сэрыю такіх сустрэчаў.