Маладафронтаўцы наведалі сьвята ў Будславе

10.07.2012:23:42
0
1 062
Навіны, Рэгіёны
Маладафронтаўцы наведалі сьвята ў Будславе

  У мінулыя выходныя маладафронтаўцы наведалі штогадовае сьвята ў гонар цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. 

Тысячы вернікаў з розных кропак краіны пешшу ішлі да заступніцы Беларусі з асабістымі інтэнцыямі. Сярод пілігрымаў было шмат веруючай, беларускамоўнай, патрыятычнавыхаванай моладзі. Гэта дае вялікую надзею на будучыню для Беларусі, як для сапраўды еўрапейскай, хрысціянскай краіны. Маладафронтаўцы паўдзельнічалі ў гутарцы з адным са сьвятароў. Таксама актывісты распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй аб палітвязьнях.

“Дагэтуль вялікая колькасць беларусаў не ведае аб праблеме палітзняволеных у краіне. Мы лічым, што менавіта сярод вернікаў дадзеная інфармацыя будзе мець найбольшую рэакцыю і хоць невялікая іх колькасць у сваіх малітвах не абміне палітвязьняў” — каменьуе адзін зь юнакоў.

Канешне, быў адзін змрочны момант у сьвяце: цэнтр Будслава вось ужо трэці год запар ачэплены супрацоўнікамі міліцыі і да сьвятыні можна патрапіць толькі праз металашукальнікі. У мінулым годзе пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі адмовіліся праходзіць дадзеную ганебную працэдуру і памаліліся не падыходзячы да сьвятыні, ля міліцэйскага кардону. Як вынік – пілігрымам Віцебшчыны не далі магчымасьць у гэтым годзе аб’яднацца ў вялікую калёну, як гэта было раней.

“На маю думку, сілавікі не баяцца нейкіх тэрарыстаў. Яны баяцца палітызацыі вялікай колькасьці пілігрымаў. Таму і даводзіцца дзеля малітвы прайсьці праз рамкі,” каментуе маладафронтавец.

Падзяліцца:

Каментары